Беларуская Служба

Пажары ў Сібіры - гэта глабальная катастрофа

02.08.2019 15:45
Пажары ў паўднёвых шыротах асабліва небяспечныя, бо гэта яны з’яўляюцца крыніцай чорнага вугляроду.
Аўдыё
Пажар у Сібіры PAP/EPA/RUSSIAN FEDERATION SERVICE AVIATION FOREST PROTECTION / HANDOUT

Расійскае аддзяленне Greenpeace пачало збор подпісаў пад зваротам да Дзяржсавету РФ з патрабаваннем прыняць тэрміновыя меры, каб справіцца з ляснымі пажарамі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе і з іх наступствамі.

Расійскі эксперт па лясных пажарах праекта Greenpeace Fair Антон Беляслаўскі кажа, што пажары ў Сібіры можна назваць экалагічнай катастрофай глабальных памераў.

- Гэта не лакальная, а нават не нацыянальная катастрофа. Яна мае глабальны характар. Справа ў тым, што акрамя непасрэднага знішчэння агнём экасістэм Сібіры, што будзе мець доўгатэрміновы эфект, такія пажары выкідваюць вялікую колькасць вуглякіслага газу, аднаго з асноўных элементаў змены клімату, і выкідваюць чорны вуглярод. Гэта такія маленькія чорныя часціцы, якія падарожнічаюць з ветрам у Арктыку, асядаюць на лёдзе, на снезе, мяняюць іх колер і адпаведна цеплапаглынальныя здольнасці. Лёд пачынае таяць. Адпаведна Арктыка, будучы адным з галоўных кліматычных рэгулятараў планеты, губляе гэтую здольнасць, у тым ліку па прычыне пажараў. Пажары ў паўднёвых шыротах асабліва небяспечныя, бо гэта яны з’яўляюцца крыніцай чорнага вугляроду. З трапічных краін ён звычайна не далятае.

Поўная размова з экспертам у аўдыё.

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце