Забруджанае паветра можа аказаць істотны ўплыў на псіхічнае здароўе людзей – сведчаць міжнародныя даследаванні, апублікаваныя ў PLOS Biology.
Дасьледаванне гэтага пытання, праведзенае міжнароднай групай навукоўцаў і заснавана на аналізе вялікай колькасці дадзеных з ЗША і Даніі.
Як высветлілася, дрэнная якасць паветра выклікала больш частае узнікненне біпалярнага расстройства і дэпрэсіі як у жыхароў Амерыкі, так і ў Даніі.
У Дацкім Каралеўстве ўздзеянне забруджанага паветра на працягу першых дзесяці гадоў жыцця прывяло да 100-працэнтнага росту захворвання на шызафрэнію і на разлад асобы.
Ранейшыя даследаванні іншых аўтараў пацвярджаюць, што дзеці мацярок, якія дыхалі забруджаным паветрам падчас цяжарнасці, больш схільныя да гіперактыўнасці, адчуваюць цяжкасць ў кантролі над эмоцыямі і характарызуюцца дрэннай сацыяльнай кампетэнтнасцю. Таксама ў іх больш часта развіваецца аўтызм.
У дзяцей і падлеткаў дыханне забруджаным паветрам спрыяе дэпрэсіі і адлюстроўваецца ў дрэнных выніках школьных экзаменаў.
Дарослым, якія жывуць у больш забруджаных рэгіёнах, лекары выдаюць усё больш рэцэптаў на псіхіятрычныя лекі. Магчыма таксама ўзаемасувязь паміж канцэнтрацыяй забруджвальных рэчываў і колькасцю спробаў самагубства.
Даследаванні амерыканскіх вучоных паказваюць сувязь паміж забруджваннем паветра і злачыннасцю.
У пажылых людзей, якія дыхаюць забруджаным паветрам, назіралася паскарэнне працэсаў старэння нервовай сістэмы і павышаны рыск развіцця хваробы Альцгеймера.
Трэба адзначыць, што некаторыя з рэцэнзентаў публікацыі з асцярогай ставяцца да вынікаў аналізу.
А экспертыменты над уздзеяннем бруднага паветра на псіхіку праводзіліся выключна на грызунах.
яс/Павел Верніцкі