Беларуская Служба

У Кракаве забаранілі паліць вугалем і дровамі

02.09.2019 16:33
Гэта першы і пакуль адзіны польскі горад, які ўвёў настолькі жорсткія абмежаванні па барацьбе са смогам. 
Pożar w Nowej Hucie
Pożar w Nowej HucieTwitter

З першага верасня ў Кракаве забараняецца паліць у печках вугалем і дровамі, – паведамляе GW.

Гэта першы і пакуль адзіны польскі горад, які ўвёў настолькі жорсткія абмежаванні па барацьбе са смогам. Жыхары горада змагалася за гэта з 2012 году.

У Кракаве дазваляецца цэнтральнае ацяпленне, электраэнергія, цеплавыя помпы, сонечныя калектары і сонечныя ўстаноўкі. Нельга таксама паліць у камінах, вэндзіць, а нават забараняецца стацыянарны грыль (дазваляецца пераносны).

Гарадскія ўлады Кракава некалькі гадоў даплачвалі да ліквідацыі печак на вугаль і ўстаноўку іншага віду ацяплення. За сем гадоў удалося пазбыцца 30 тысяч састарэлых печак. Засталося яшчэ каля 4 тысяч.

За парушэнне забароны паліць вугаль і дровы ўводзіцца штраф нават да 5 тысяч злотых (1150 еўра).

Такім чынам Кракаў становіцца гіганцкім эксперыментам, ці такім чынам можна вызваліцца ад смогу, і прыкладам для іншых польскіх гарадоў.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка