Беларуская Служба

У цэлай Польшчы стартавала акцыя «Лустачка хлеба для суседа»

22.09.2019 06:57
Мэта акцыі – дапамога людзям у складанай жыццёвай сітуацыі.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

У цэлай Польшчы стартавала акцыя каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» «Лустачка хлеба для суседа». У крамах збіраюць прадукты харчавання з доўгім тэрмінам прыдатнасці.

Дырэктар кашалінскага «Карытасу», ксёндз Томаш Рода гаворыць, што мэта акцыі – дапамога людзям у складанай жыццёвай сітуацыі.

- Лустачка хлеба заключаецца ў тым, каб мы заўважылі старэйшых людзей, з вельмі нізкімі пенсіямі ці выплатам па інваліднасці, хворых, якія не выходзяць са свайго думу. Дзякуючы нашым валанцёрам, якія працуюць у парафіяльных аддзелах «Карытас», сетка з прадуктамі трапіць менавіта да такіх людзей. Часамі таксама бывае так, што святары, якія наведваюць хворых, таксама прыносяць ім такую пасылку.

Ксёндз Томаш Рода падкрэслівае, што людзі ахвотна дапамагаюць:

- Купіць дадаткова макароны, ці нешта іншае – гэта заўсёды пытанне адкрытасці людзей. Мы, насамрэч, сустракаемся з вялікай любоўю і адкрытасцю людскіх сэрцаў. У чалавека так ужо ёсць – нас гэта вельмі радуе, што мы некаму дапамаглі. Гэта таямніцы дабрыні: чым больш мы даём, тым больш атрымліваем.

Збор прадуктаў харчавання вядуць галоўным чынам маладыя валанцёры. Акцыя «Лустачка хлеба для суседа» будзе працягвацца некалькі дзён.

ав


Больш на гэтую тэму: Багацце веры