Беларуская Служба

Як у Гайнаўцы на Беласточчыне развівалі беларускую асвету

25.09.2019 18:26
У часы даваеннай Польшчы, нягледзячы на тое, што ў навакольных вёсках пражывалі амаль выключна беларусы, у самой Гайнаўцы не было беларускай школы.
Аўдыё
  • Да Першай сусветнай вайны Гайнаўка была цалкам беларускай вёскай на краю Белавежскай пушчы
    ()
Беларускі ліцэй у Гайнаўцы (Беласточчына)Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Да Першай сусветнай вайны Гайнаўка была цалкам беларускай вёскай на краю Белавежскай пушчы. Яе нацыянальны склад выразна змяніўся ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя: тады Гайнаўка пераўтварылася ў гарадок, куды на працу на дрэваперапрацоўчыя заводы пачалі прыязджаць людзі з усяе Польшчы. І таму ў часы даваеннай Польшчы, нягледзячы на тое, што ў навакольных вёсках пражывалі амаль выключна беларусы, у самой Гайнаўцы не было беларускай школы.

Пра гісторыю беларускай асветы ў Гайнаўцы распавядае гісторык Славамір Іванюк з Беларускага гістарычнага таварыства, супрацоўнік Беластоцкага дзяржаўнага архіву. З ім гутарыць Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл

Гайнаўскі беларускі ліцэй свой 70-гадовы юбілей адзначыць сёлета 28 верасня. Пры нагодзе адбудзецца таксама чацвёрты з'езд выпускнікоў школы.


Гісторык Славамір Іванюк з Беларускага гістарычнага таварыства, супрацоўнік Беластоцкага дзяржаўнага архіву Гісторык Славамір Іванюк з Беларускага гістарычнага таварыства, супрацоўнік Беластоцкага дзяржаўнага архіву
Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы