Беларуская Служба

28 верасня 1939 году была падпісана савецка-нямецкая дамоўленасць аб сяброўстве і межах

28.09.2019 17:45
Гэтая дамоўленасць, згодна з меркаваннямі даследчыкаў, стала асновай больш шчыльнай супрацы паміж НКВД і гестапа.
Аўдыё
  • дамоўленасць паміж Германіяй і СССР
.  ( )  .  ( )
В. Молатаў (першы злева) і А. Гітлер (першы справа)NAC

28 верасня 1939 году быў падпісаны савецка-нямецкая дамоўленасць аб сяброўстве і межах.


Гэтыя дамоўленасці былі падпісаныя пасля заканчэння вайсковых дзеянняў у Польшчы і павінны былі ўдакладніць межы паміж СССР і гітлераўскай Нямеччыны пасля таго, як тэрыторыя Польшчы была захоплена. Таксама дамоўленасць яшчэ раз удакладняла сферы ўплываў двух дзяржаваў.

Фрагмент дамовы: «Урад СССР і Ўрад Нямеччыны разглядае перабудову занятых тэрыторыяў як фундамент для далейшага развіцця сяброўскіх адносінаў паміж сваймі народамі».

Новыя зоны ўплываў карэктаваліся двума адмысловымі сакрэтнымі пратаколамі. Згодна з імі, тэрыторыя Люблінскага і Варшаўскага ваяводстваў, якія паводле жнівеньскіх дамоўленасцяў адходзілі да СССР, але ў выніку вайсковых дзеянняў былі захоплены гітлераўскімі войскамі, перадаваліся Нямеччыне. У якасці кампенсацыі СССР атрымліваў у сваю сферу ўплываў тэрыторыю Літвы (тэрыторыя якой першапачаткова была сферай уплываў Нямеччыны). 10 кастрычніка Літве была перададзена Вільня і размяшчаўся 10-тысячны вайсковы кантынгент. А ў 1940 годзе краіна была акупавана і ўвайшла ў склад СССР.

Што датычыць Эстоніі і Латвіі, то адмысловыя дзеянні СССР пачаліся адразу пасля падпісання савецка-нямецкай дамоўленасці ад 28 верасня.

Акрамя гэтага, бакі дамаўляліся аб нейтралізацыі польскай прапаганды са сваіх тэрыторыяў, якая магла быць накіравана супраць краінаў, падпісаўшых дамоўленасць. Гэтая дамоўленасць, згодна з меркаваннямі даследчыкаў, стала асновай больш шчыльнай супрацы паміж НКВД і гестапа. Адбыліся дзве канферэнцыі – у Закапанэ і Кракаве, дзе нібы абмяркоўваліся дзеянні па нейтралізацыі польскага падполля.

Гэтая дамоўленасць таксама мела і прапагандысцкія мэты. Абвяшчалася, што бакі прыкладуць усе высілкі дзеля таго, каб прымусіць заходнія дзяржавы Англію і Францыю да заканчэння вайны.

Яшчэ адна дамоўленасць паміж СССР і гітлераўскай Нямеччынай была падпісана 10 студзеня 1941 году, яна датычыла правядзення мяжы пасля далучэння прыбалтыйскіх краінаў да СССР і перасялення немцаў з гэтых з новадалучаных рэспублік.

П. Усаў/нг


Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара