У якой ступені сучасная навука і тэхніка адаб'юцца на якасці прадуктаў харчавання і экалагічнай вытворчасці ў будучыні? Гаворка ў прыватнасці пра тое, што сучасная біятэхналогія дазваляе ствараць новыя гатункі раслін і мяса з клетак, узятых у жывой жывёлы, без забою. Гэтыя пытанні абмяркоўваюцца на IX Фестывалі змен, які ладзіць у Варшаве Цэнтр навукі Капернік.
У сельскай гаспадарцы і ў харчовай прамысловасці выкарыстоўваюцца эфектыўныя сродкі абароны раслін, інавацыйныя метады кансервацыі харчовых прадуктаў, аўтаматызацыя сельскагаспадарчых культур.
Даследчыкі імкнуцца пераканаць спажыўцоў, што ўсе сродкі і метады, што прымяняюцца падчас вытворчасці і перапрацоўкі прадуктаў харчавання, не нясуць пагрозы для людзей.
Аднак жа людзі баяцца, што сродкі абароны раслін, штучнае ўгнаенне, мадыфікацыя ДНК, вельмі шкодныя для іх здароўя.
«Праблема не ў хімічных сродках, а ў тым, як яны выкарыстоўваюцца», – кажа садоўнік, блогер, кандыдат сельскагаспадарчых навук, сябра Польскай асацыяцыі абароны раслін, доктар Яанна Галонзка.
- Нельга ставіць знак роўнасці паміж усімі хімічнымі рэчывамі. На маю думку, найбольшую пагрозу ўяўляюць не хімічныя сродкі, а чалавек, які імі карыстаецца. Гэта не праблема, што мы выкарыстоўваем хімічныя рэчывы, праблемай з’яўляецца тое, у якіх колькасцях, і што з імі робіць чалавек. Гэта асноўнае пытанне.
У сваю чаргу малекулярны біёлаг, заснавальніца і каардынатар першага польскага харчовага кааператыва, які гандлюе здаровай і бяспечнай ежай, доктар Ганна Урбаньска супакойвае боязі наконт генетычна мадыфікаванай ежы.
- Я, у прыватнасці, не бачу нічога, чаго трэба баяцца. Напрыклад, на генетычна мадыфікаваныя памідор не трэба будзе выліваць сродкі абароны раслін. Людзі баяцца, што «будуць есці ДНК». Але ж мы і так ямо ДНК. Клеткі ўсіх раслін і жывёлы змяшчаюць ДНК. І на самай справе, чалавек здаўна мадыфікуе ДНК. Сёння ніхто не схацеў бы есці кукурузу, якая была на самым пачатку, але раней мадыфікацыі не былі мэтанакіраванымі і доўжыліся працяглы час. Мадыфікацыя - гэта інструмент, як і нож, пытанне – як мы яго выкарыстаем.
Кандыдат сельскагаспадарчых навук Яанна Галонзка зазначае, што ў выпадку гэтак званай экалагічнай сельскагаспадарчай прадукцыі таксама выкарыстоўваюцца сродкі абароны раслін, таму што іх трэба абараняць ад хвароб і шкоднікаў.
- На жаль, гэтыя сродкі дэманізуюць. Людзі баяцца таго, што штучнае, выраблена ў лабараторыі. Распаўсюджана перакананне: тое, што дала прырода, для нас напэўна добрае, а тое, што створана рукой чалавека, не зусім бяспечнае. А насамрэч, тое, ці прадукт будзе шкодны, ці не, звязанае з тым, якім чынам чалавек будзе прымяняць сродкі абароны раслін. Яны не паступілі б у продаж, калі б іх дакладна не вывучылі. Хімічныя сродкі абароны раслін з’яўляюцца адным з інструментаў працы фермера, і ад таго, як ён іх выкарыстае, залежыць, ці ежа будзе бяспечнай. Я ўпэўнена, што яна бяспечная.
Спецыялісты падкрэсліваюць, што хімічныя сродкі, дапушчаныя да выкарыстання, больш дакладна вывучаны навукоўцамі чым, напрыклад, дабаўкі, якія карыстаюцца ў Польшчы вялікай папулярнасцю.
Госці Польскага радыё адзначалі таксама ролю Інтэрнэту ў распаўсюджванні рознага віду сапраўднай і несапраўднай інфармацыі.
яс/Д.Трушчак/ПР1