Мы раскажам пра тры з першых месцаў.
На першым – Дамініка Кульчык, маёмасць якой ацэньваецца ў 9 млрд злотых ($2млрд 250 мільёнаў). Гэта дачка Яна Кульчыка, які памёр у 2015 годзе, а пры жыцці таксама займаў першае месца ў падобных рэйтынгах.
Дамініка Кульчык разам з братам з’яўляецца ўладальнікам канцэрну аднаўляльнай энергіі «Polenergia». Бізнесуомэн шмат увагі аддае дабрачыннай дзейнасці і ажыццяўляе праекты ва ўсім свеце. Яе напрамак – барацьба з дыскрымінацыяй і сацыяльнай несправядлівасцю ў дачыненні да жанчын і дзяцей. У рамках дзейнасці свайго дабрачыннага фонду Дамініка дапамагае маладым маці ў Калумбіі, абараняе жанчын ад гандляроў людзьмі ў Непалі, ратуе дзяцей з нявольніцтва ў Гане і на тэрыторыі Сенегала, падтрымлівае таксама адукацыю дзяцей у Польшчы. Акрамя гэтага, Дамініка Кульчык здымае дакументальнае кіно і вядзе аўтарскую перадачу на камерцыйным канале TVN.
На другім месцы найбагацейшых полек – Барабара Камароўска, маёмасць якой ацэнена ў 2 млрд злотых ($500 млн). Жанчына разам з мужам стварыла малочны канцэрн BAKOMA, які з'яўляецца сур’ёзным канкурэнтам для французскага Danone і нямецкага Zott.
Трэцяе месца сярод самых багатых польскіх жанчын займае маці самай багатай полькі – Гражына Кульчык. Яе майно памерам у адзін мільярд 700 мільёнаў злотых ($425 мільёнаў) складаецца з нерухомасці і вялікай калекцыі мастацкіх твораў, якая ацэнена на 100 мільёнаў еўра. Гражына Кульчык вядомая тым, што падтрымлівае разнародныя культурныя ініцыятывы і прасоўвае польскую культуру ў свеце.
яс