Побач з папулярным музеем „Залатая шахта” ў гарадку Злоты Сток (Złoty Stok) на паўднёвым захадзе Польшчы знаходзіцца вельмі цікавае „Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк”. Гэта адзіны такі парк у Польшчы і, хутчэй за ўсё, адзін з нешматлікіх у Еўропе. Я лічу, што наведаць гэтае месца трэба перад візітам у шахту золата ў Злотым Стоку, паколькі гэта дазволіць пазнаёміцца з нялёгкім жыццём і працай гарнякоў.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Гарняцкае паселішча – гэта дакладная копія сярэднявечнай гарняцкай вёскі. Тут можна пабачыць не толькі характэрную для гэтага перыяду архітэктуру, але таксама пабудаваныя ў маштабе 1:1 прылады, якія дапамагалі тагачасным людзям у працы.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Сярэднявечная тэхніка ўражвае сваімі памерамі, але гэта не найважнейшае. Самае важнае, што яна працуе, а наведвальнікі могуць запусціць яе ў рух, дзякуючы працы сваіх мышцаў. І гэта, бадай, найбольшая прываблівасць згаданага тэхналагічнага парку.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У нешматлікіх месцах у Польшчы і Еўропе турысты могуць пазнаёміцца з настолькі багатымі і дакладнымі копіямі сярэднявечных прыладаў. Таму наведванне паселішча можна смела назваць падарожжам у сярэднявечча.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Экскурсія ў тэхналагічны парк у Злотым Стоку дазваляе турыстам уявіць сабе, як у часы адсутнасці паравых і механічных машын, калі не было электрычнасці, людзі таксама маглі праектаваць і ўзводзіць велізарныя будынкі, ці падымаць велізарныя грузы на вялікія вышыні ды пераносіць іх на вялікія адлегласці. Усё дзякуючы працы гэткіх унікальных прыладаў, якія паказаныя ў парку.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Экскурсія пачынаецца ад звычайнай студні – гэта адно з найпрасцейшых тэхнічных прыстасаванняў, якое знаходзілася амаль у кожным двары. Студню шырока выкарыстоўвалі таксама шахцёры. Аднак, студня - гэта таксама месца таварыскіх сустрэчаў. Тут сустракаліся і абменьваліся інфармацыямі жыхары паселішча.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У парку можна пазнаёміцца з рознага віду кранамі, якія дзякуючы выкарыстанні розных механізмаў, дазвалялі падымаць велізарныя грузы. Цікавым экспанатам з’яўляецца вялікае кола-тапчак. Вышыня кола складае 7 метраў, вага – каля 3 тонаў. Дзякуючы гэтай прыладзе шахцёры пазбаўляліся ад лішняй вады ў тунэлях. Цікава прэзентуецца 15-метровы кірат. Дзякуючы яму ў падземныя калідоры можна было спускаць людзей і жывёлы, а выцягваць на паверхню велізарныя блокі горнай пароды. У XIX стагоддзі кірат замянілі паравыя машыны.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
На тэрыторыі парку знаходзіцца таксама ўнікальны вятрак, які служыў вентыляцыі шахты, а таксама розныя машыны, якія дазвалялі сярэднявечным людзям дабываць і плавіць метал са здабытай руды.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Усе прылады ў „Гарняцкім паселішчы-Сярэднявечным тэхналагічным парку” былі пабудаваныя на падставе сярэднявечных гравюраў Георгія Агрыкала – сярэднявечнага нямецкага вучонага, які лічыцца адным з бацькоў мінералогіі. Механізм дзеяння кожнай прылады займальна паясняюць гіды.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Тут можна даведацца таксама, як дзейнічала сярэднявечная вёска. Як працавалі розныя майстэрні, заводы, кузні і шахты.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Дадатковай прываблівасцю для турыстаў з’яўляецца падземны „Лабірынт страху”, на канцы якога наведвальнікаў чакае сярэднявечная „Хата ката”. Тут можна пабачыць, якія пакаранні пагражалі злачынцам у сярэднявеччы, і даведацца, у чым заключалася праца ката. Пра ўсё, дарэчы з вялікім гумарам, расказвае гасцям сам кат. Дарэчы, прафесія ката ўзгадваецца ў гэтым месцы не выпадкова, паколькі ён адыгрываў значную ролю ў пакаранні гарнякоў, якія кралі здабытае золата.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Наведванне сярэднявечнага гарняцкага паселішча мае актыўны характар і дазваляе пераканацца, як цяжкай была праца гарнякоў, а таксама, як складаныя задачы выконвалі жанчыны і дзеці.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
„Гарняцкае паселішча - Сярэднявечны тэхналагічны парк” у Злотым Стоку - гэта спалучэнне забавы і адукацыі. Кожны, дзеці і дарослыя, могуць даведацца тут нечага новага і цікавага; могуць паспрабаваць, як на практыцы дзейнічаюць правілы фізікі.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Гасцей у парку з лекцыямі чакаюць прафесійныя кавалі і ганчары, то бок прадстаўнікі прафесіяў, якія былі характэрнымі для гэткага тыпу паселішчаў.
Гарняцкае паселішча -Сярэднявечны тэхналагічны парк у Злотым Стоку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Сярэднявечнае гарняцкае паселішча можна наведваць круглы год: летам з 10.00 па 19.00, зімой – з 10.00 па 16.00. Квіток для дарослых каштуе 19 злотых, для дзяцей - 12. Час наведвання складае каля 60 хвілін.
Анна Задрожна