Да 14 кастрычніка польская экалагічная арганізацыя «Клуб Гая» ужо 13-ты раз запрашае ахвотных далучыцца да акцыі «Збірай макулатуру, ратуй коней». Акцыя праходзіць з удзелам супермаркета «Auchan» у горадзе Белска-Бяла. Коні, якіх выратавалі эколагі з «Клубу Гая», усё больш старэйшыя і ім патрэбная спецыялістычная апека і лячэнне.
Да гэтага часу «Клуб Гая» выратаваў 60 коней, прызначаных на забой, ці коней, гаспадары якіх больш не маглі імі займацца. Дзякуючы акцыі «Збірай макулатуру, ратуй коней» ёсць магчымасць заплаціць за ўтрыманне, лячэнне і тэрапію, ветэрынарную апеку, стаматалагічныя і іншыя працэдуры, а таксама лекі.
Каардынатар акцыі Яраслаў Каспшык гаворыць, што акцыя «Збірай макулатуру, ратуй коней» мае дзве часткі.
- Першая – гэта ўдзел школаў у зборы макулатуры. У ім удзельнічаць таксама садкі, прыватныя фірмы, іншыя ўстановы. Даход ад продажу перадаецца «Клубу Гая» для ратавання, утрымання і лячэння коней, якіх мы выкупілі ў бойнях. Да гэтага часу мы выкупілі 60 коней. Яны пасля траплялі ў розныя месцы, дзе, напрыклад, служылі ў іпатэрапіі, ці дапамагалі ў працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Цяпер частка з іх вельмі старая, хворая і гэтыя коні цяпер на пенсіі. На іх утрыманне і лячэнне патрэбныя сродкі. Акцыі па зборы макулатуры з’яўляюцца спосабам пошуку сродкаў для апекі над жывёлай. Другая частка – гэта збор макулатуры ў горадзе Бельска-Бяла пад гіпермаркетам «Auchan». Каля крамы стаіць кантэйнер, у які жыхары гораду і ваколіц могуць прывезці макулатуру, а даход накіраваны таксама на дапамогу коням.
Збор макулатуры з'яўляецца немалаважнай часткай у атрыманні грошай, але ўсё ж гэта толькі адзін з элементаў. Сродкі на ўтрыманне жывёлы паходзяць таксама з іншых ахвяраванняў ад неабыякавых людзей.
Акцыя па зборы макулатуры, паводле Яраслава Каспшыка, каштоўная тым, што ўдзельнічаць у ёй можа кожны, а вялікіх высілкаў рабіць для гэтага не трэба:
- Старую кнігу, газету, старыя каробкі маюць амаль усе. Гэтыя рэчы вельмі часта ляжаць у нашых дамах. Аддаючы іх мы можам дапамагчы жывёле. Акцыя праходзіць многія гады. Увогуле збор макулатуры праходзіць 13-ы раз. Мы стараемся арганізаваць такія акцыя 2-3 разы ў год. Папярэдняя адбылася ў траўні, удалося сабраць 17 тон макулатуры. Гэта даволі вялікая колькасць. Спадзяюся, што гэтая восеньская акцыя будзе такой жа плённай і мы збяром шмат макулатуры.
«Клуб Гая» з самага пачатку існавання, усе 30 гадоў займаецца дапамогай жывёле. Гэтая дапамога адбываецца ў розных формах – расказвае Яраслаў Каспшык:
- Гэта адбываецца, між іншым, у форме адукацыі аб правах жывёлы. Некалькі гадоў таму мы праводзілі кампанію, мэтай якой было ўвядзення Закону аб ахове жывёлы. За гэты час мы выкупілі крыху коней, якіх ужо прызначылі на бойню, ці якіх утрымлівалі ў кепскіх умовах. Збор макулатуры – гэта не толькі спалучэнне нашай дзейнасці на карысць жывёлы, але і на карысць навакольнага асяроддзя. Збор макулатуры менавіта зʼяўляецца дзейнасцю, якая служыць ахове прыроды. Дзякуючы гэтаму вырубаецца менш дрэваў. На смеццезвалкі трапляе менш адкідаў. Трэба памятаць, што падчас вытворчасці паперы з макулатуры ў паветра трапляе значна менш забруджання, выкарыстоўваецца меншая колькасць энергіі. Такім чынам гэта дзейнасць не толькі для жывёлы, але і для навакольнага асяроддзя.
Збор макулатуры на карысць ратавання коней стаў ужо традыцыяй, да якой далучаюцца жыхары Белска-Бялай, ваколіц і працаўнікі супермаркету «Auchan». Толькі ў мінулым годзе падчас акцыі ўдалося сабраць 24 тоны макулатуры. Адна тона ратуе ад вырубкі ў сярэднім 17 дрэваў.
ав