Беларуская Служба

Выбарчыя банеры на экалагічныя торбы пераробіць кандыдат віцэ-міністар інвестыцыі

17.10.2019 15:53
Час пасля сябе прыбраць», – кажа дэпутат Артур Сабань.
Аўдыё
.
.photoshopper24/pixabay.com/CC0

Выбарчыя банеры на экалагічныя торбы пераробіць кандыдат у Сейм, віцэ-міністар інвестыцыі і развіцця Артур Сабань. Палітык запэўнівае, што ніводзін з яго банераў не апынецца на смеццезвалцы. «Выбарчая кампанія закончылася. Час пасля сябе прыбраць», – кажа дэпутат Артур Сабань:

- Мы хочам паказаць, якім чынам можна выкарыстаць наш рэкламны банер так, каб ён не атручваў навакольнае асяроддзе і меў другое жыццё. Таму інфармую, што мае банеры, якія многім пэўна надакучылі, атрымаюць новае жыццё ў форме торбы. Пэўна не ўсе банеры ўдасца перарабіць на торбы. Тыя, што застануцца, мы перавязем у прытулак для жывёлаў, дзе іх напэўна выкарыстаюць. Напэўна не будзе так, што які-колечы мой банер апынецца ў сметніцы, правядзе мільёны гадоў у зямлі. Так не будзе.

Торбы, пашытыя з банераў, якія рэкламавалі асобу Артура Сабаня на выбарах, можна будзе ўзяць у яго дэпутацкім бюро. Згодна з законам, выбарчыя камітэты павінны на працягу 30 дзён ад дня выбараў прыбраць з публічнай прасторы плакаты, банеры і іншыя выбарчыя матэрыялы.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце