Беларуская Служба

Запрашаем у Мядзвежую пячору ў Клетне (ФОТА)

18.10.2019 14:11
Гэта самая доўгая пячора ў Судэтах, адна з самых вялікіх і прыгожых у Польшчы.
Аўдыё
  • Мядзвежая пячора ля вёскі Клетна - адна з самых вялікіх славутасцяў Клодскай катлавіны.
   .
Мядзвежая пячора ў Клетне.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Мядзвежая пячора ля вёскі Клетна (Kletno) - адна з самых вялікіх славутасцяў Клодскай катлавіны (Kotlina Kłodzka). Яна ўваходзіць у масіў Снежнік (Śnieżnik) і размяшчаецца на правым схіле даліны ручая Клесніца (Kleśnica). Гэта самая доўгая пячора ў Судэтах, адна з самых вялікіх у Польшчы і адна з найпрыгажэйшых пячор з цудоўна захаванымі сталактытамі і сталагмітамі.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Мядзвежая пячора была выяўлена выпадкова ў 1966 годзе падчас эксплуатацыі мясцовай мармуровай шахты. Пасля шматлікіх навуковых, геалагічных, горназдабыўных і будаўнічых работ у 1977 годзе пячора і ейная ваколіца атрымалі статус запаведніка.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Гэта заслуга, перш за ўсё, вялікай навуковай каштоўнасці і незвычайнай прыгажосці сістэмы падземных калідораў пячоры. У 1983 годзе пячора была адкрытая для турыстаў.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Ля падножжа Мядзвежай пячоры плыве ручай Клесніца. Гэтая пячора паўстала менавіта дзякуючы водам гэтай горнай рэчкі. Усё пачалося каля 28 мільёнаў гадоў таму, калі выкарыстоўваючы розныя расколіны вада ініцыявала стварэнне падземнай пячорнай сістэмы. Такім чынам цягам мільёны гадоў ствараліся калідоры, залы і коміны.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Аднак, вада не толькі знішчае горную пароду, але можа таксама ствараць прыгожыя формы. Доказам гэтага з’яўляюцца ўнікальныя сталактыты, сталагміты, сталагнаты і г.д., якія ўражваюць вялікай разнастайнасцю формаў і колераў. Падчас зледзянення ў пячоры ўтварыўся мул, багаты пaрэшткамі жывёл, якія тады жылі. Найбольшая колькасць пaрэшткаў належыць пячорнаму мядзведзю (Ursus Spelaelus). Гэта менавіта ад яго пячора ў Клетне ўзяла сваю назву.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У пячоры былі знойдзеныя таксама косці пячорнага льва, пячорнай гіены, ваўка, зубра, куніцы, кажаноў (некалькіх відаў), бабра, казулі, дзіка, лісы і многіх грызуноў. Паходжанне гэтых парэшткаў рознае. Гэта косткі жывёл, якія жылі ў пячоры, ахвяраў драпежнікаў, ці, нарэшце, косці, прынесяныя сюды вадой.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Даўжыня гарызантальна распаложаных калідораў пячоры складае агулам каля 5 кіламетраў, у той час як глыбіня перавышае 100 метраў. Калідоры знаходзяцца на некалькіх узроўнях.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Верхні ўзровень толькі часткова захаваўся. Ніжні - недаступны для турыстаў.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Турыстычная сцежка праходзіць праз сярэдні паверх пячоры і налічвае каля 360 метраў. Яна была выдатна падрыхтаваная. Турысты рухаюцца па зручным тратуары. Дзякуючы гэтаму пячору могуць наведваць таксама асобы на інвалідных калясках.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Турыстычная сцежка ў пячоры добра асветлена. Маршрут надзвычай прывабны, з унікальным і добра захаванымі сталактытамі і сталагмітамі, а таксама з вялікай колькасцю костак жывёл ледавіковага перыяду. Для таго, каб лягчэй было пабачыць усе дэталі, адміністратары падрыхтавалі для наведвальнікаў адмысловы светлавы паказ.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Да Мядзвежай пячоры трэба дабрацца пешшу, пакідаючы машыну на непадалёкай платнай стаянцы. Шпацыр працягваецца каля 20 хвілін.

Уваход у пячору знаходзіцца на вышыні каля 800 метраў над узроўнем мора. Ён быў забудаваны ўваходным павільёнам, у якім размяшчаюцца касы. Перад павільёнам падрыхтаваная дзіцячая пляцоўка.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Турыстычны маршрут пачынаецца ад уваходнага шлюза, які абараняе мікраклімат пячоры ад знешніх уздзеянняў. Таксама з мэтай аховы ўнікальнага мікраклімату ў пячоры адначасова можа знаходзіцца група не большая як 15 чалавек. У пячоры назіраецца стабільная тэмпература, якая складае каля 6 градусаў Цэльцыя. Вільготнасць складае амаль 100%, а рух паветра амаль нябачны.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Першая зала, названая Мядзвежай залай з-за шматлікіх, знойдзеных там костак пячорнага мядзведзя, была адкрытая ў кастрычніку 1966 года. У наступныя гады праводзіліся інтэнсіўныя даследаванні, у выніку якіх навукоўцы пазнаёміліся з гэтай самай вялікай пячорай ва Усходніх Судэтах.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Выхад з пячоры, падобным чынам, як уваход, закрывае шлюз.

Людзям, якія шукаюць больш эмоцыяў, адміністратары пячоры прапануюць экстрэмальны маршрут па слядах першых даследчыкаў. Падчас яго пад апекай членаў спелеалагічнай секцыі „Мядзведзі” можна пабачыць старыя, ніжнія часткі Мядзвежай пячоры.


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Мядзвежую пячору можна наведваць штодзённа з 09:00 да 16:40 за выключэннем панядзелка і чацвярга (у некаторыя месяцы).


Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Мядзвежая пячора. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Білет для дарослых каштуе 14-25 злотых, для дзяцей -10-20 злотых – гэта ў залежнасці ад сезону. Час наведвання складае каля 45 хвілін.


Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу