Беларуская Служба

19 кастрычніка 1956 г. пачалася «адліга Гамулкі»

19.10.2019 13:30
19 кастрычніка 1956 году пачаўся пленум ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП), які пачаў працэс дэсталінізацыі ў Польшчы. Гэты перыяд увайшоў у гісторыю пад назвай «польскі кастрычнік» або «адліга Гамулкі».
Аўдыё
  • 19 кастрычніка 1956 г. пачалася “адліга Гамулкі”
Nikita Chruszczow i Władysław Gomułka
Nikita Chruszczow i Władysław GomułkaPAP/CAF ZBIGNIEW MATUSZEWSKI

Пачаткам сур’ёзных зменаў у сацыялістычных краінах у 1956 годзе стаўся даклад Міхаіла Хрушчова на ХХ з’ездзе КПСС з крытыкай культу Сталіна. З кіроўных пасадаў адсоўваліся сталіністы. У сакавіку нечакана і таямніча памёр Першы сакратар ПАРП Балеслаў Берут, якраз падчас візіту ў Маскве.

Масква, не гледзячы на пратэсты Варшавы, вырашыла накіраваць на пленум дэлегацыю з Хрушчовым на чале.
Савецкія ўлады даведаліся аб надыходзячым пленуме толькі з запіскі амбасадара, які адкрэсліў магчымасць дыстансавання Польшчы ад СССР.
У выніку адлігі ў Польшчы адбылося шэраг змен у палітычным, грамадскім і культурным жыцці каіны.

  • Сталінаград вярнуўся да ранейшай назвы Катавіцы.
  • Імя Сталіна было выдаленае з афіцыйнай назвы Палаца культуры і навукі ў Варшаве
  • У 1957 г. у Варшаве быў пабудаваны першы ў камуністычнай Польшчы помнік у гонар Арміі краёвай (АК) і Варшаўскага паўстання. Толькі некалькі гадоў раней АК камуністычныя ўлады асудзілі, назвалі ворагам народа, а ўсе згадкі пра Варшаўскае паўстанне падвяргаліся цэнзуры.
  • Былі дазволены да публікацыі першыя кнігі пра Варшаўскае паўстанне
  • Кардынала Стэфана Вышынскага вызвалілі з турмы, і была адноўлена дамова паміж дзяржавай і каталіцкім касцёлам
  • Прайшлі суды над злачынцамі Службаў бяспекі
  • Былі ліквідаваныя крамы для партыйных эліт, г.зв. крамы за жоўтымі шторамі.
  • Была знята забарона на валоданне плацінай, золатам і замежнай валютай
  • Было абвешчана аб спыненні глушэння заходніх радыёперадач на польскай мове
  • Польская асацыяцыя скаўтаў была адноўлена
  • Многія выкладчыкі, знятыя за сталінскія гады, вярнуліся ва ўніверсітэты
  • Адменена планы калектывізацыі сельскай гаспадаркі 
  • У кіраванні краінай адбыўся частковы адступ ад сталінскіх метадаў
  • Рэабілітавана каля 1500 палітвязняў
  • Каля 29 000 палякаў з СССР вярнуліся ў Польшчу
  • Прайшлі кадравыя змены ў арміі (выдалена 32 савецкія афіцэры пазбавіліся)
  • Адмяніліся абавязковыя прынцыпы сацыялістычнага рэалізму ў жывапісе і музыцы
  • Кінематаграфія дазволіла ствараць творы, пазбаўленыя камуністычнай прапаганды
  • Былі адноўлены ў школах урокі рэлігіі

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара