«Пяцёрка за сегрэгацыю» – гэта назва адукацыйнай кампаніі Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя. Яна павінна ўсвядоміць жыхарам, на колькі важнай з’яўляецца адпаведная сегрэгацыя камунальных адкідаў. Кампанію распачаў у Варшаве міністр навакольнага асяроддзя Генрык Кавальчык.
Толькі дзякуючы сегрэгацыі можна паўторна выкарыстоўваць матэрыялы, каб яны не ляжалі на складах, а адначасова клапаціцца пра навакольнае асяроддзе – гаварыў міністр:
- Гэтага не ўдасца дасягнуць, калі адразу не будзе зроблена сегрэгацыя, пакуль адкіды чыстыя, не перамешаныя. Пакеты, пластык, шкло, папера, метал і г.д. Толькі ў такім выпадку ёсць шанец на эфектыўны рэцыклінг. І гэта нашая мэта.
Кампанія «Пяцёрка за сегрэгацыю» будзе папулярызавацца ў пачатковых школах, каб з самага малога ўзросту фарміраваць адказнасць за навакольнае асяроддзе. Ад паловы лістапада да пачатку снежня ў тэлебачанні будуць транслявацца адукацыйныя ролікі.
Кошт кампаніі «Пяцёрка за сегрэгацыю» – гэта 405 тысяч еўра.
ав