Толькі 38% палякаў на Брытанскіх выспах падалі дакументы на атрыманне сталага віду на жыхарства. Для прыкладу, балгары і румыны – 80% - паведамляе „Rzeczpospolita”.
Мясцовыя актывісты польскіх арганізацый і польскія чыноўнікі лічаць, што брэксіт не з’яўляецца асноўнай прычынай гэтай сітуацыі.
–Палякі прыехалі сюды больш за 10 гадоў таму, калі Польшча далучылася да ЕЗ. Сёння іншыя абставіны. Калі, напрыклад, нараджаецца дзіця і заробкі сям’і скарачаюцца на палову, або калі бацькі ў Польшчы захварэюць, аказваецца, што жыццё на выспах не аплочваецца, - кажа „RZ” актывіст польскай арганізацыі ў Англіі Якуб Крупа. - А моладзь, якая закончыла прэстыжныя ангельскія ВНУ, робіць выснову, што ім прасцей будзе зрабіць кар'еру ў Польшчы, - падкрэслівае Крупа.
-Найважнейшыя новыя адносіны да ўласнай краіны, - адзначае польскі пасол у Лондане Аркадыюш Жэгоцкі.
Летась з’ехала з Вялікабрытаніі 116 тысяч палякаў, засталіся 900 тыс. 80% з тых, хто з’ехаў, вярнуліся ў Польшчу. Палякі вяртаюцца, бо ўпаў курс фунта, пануе няўпэўненасць у сувязі з брэксітам, мяняюцца ўмовы і стыль жыцця ў Польшчы.
яс