Беларуская Служба

«Беларускі Дом» у Варшаве запісвае вядомых асоб у падтрымку самастойнасці Беларусі

23.11.2019 18:12
 «Кампанія за незалежнасць» – гэта адзін з праектаў нядаўна прынятай стратэгіі працы фонду на бліжэйшыя тры гады.
Аўдыё
  • Фонд «Беларускі Дом» дзейнічае ў Варшаве ўжо больш за восем гадоў
Aleś Zarembiuk
Aleś ZarembiukPortal Polskieradio.pl

Фонд «Беларускі Дом» дзейнічае ў Варшаве ўжо больш за восем гадоў. Нядаўна была прынятая стратэгія працы арганізацыі на бліжэйшыя тры гады. Сярод праграмаў, якімі ў гэты час будзе займацца «Беларускі Дом» варта назваць рэгіянальную – разлічаную на падтрымку беларускіх недзяржаўных арганізацыяў, ды еўрапейскую праграму, якая ставіць сабе за мэту паказаць, што Еўропа гэта не толькі тое, што ў Бруселі але і зусім побач – у Беластоку, ці ў Друскеніках. Фонд будзе таксама займацца адукацыйнымі праектамі і працаваць у карысць беларускай дыяспары, якая на гэты момант з'яўляецца ўжо другой па велічыні ў сталіцы Польшчы пасля ўкраінскай.

Іншая праграма, якую цяпер праводзіць «Беларускі Дом» у Варшаве гэта «Кампанія за незалежнасць» – гаворыць старшыня Фонду Алесь Зарэмбюк.

Гутарыць Яраслаў Іванюк

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы