Беларуская Служба

Два мільёны свечак будуць прададзеныя ў рамках сёлетняй акцыі «Вігілійная дапамога дзецям»

01.12.2019 08:02
Сёлета акцыя праходзіць пад лозунгам «Свечка, якая стварае польскую Вігілію».
Аўдыё
,
Свечка, якая стварае польскую ВігіліюCaritas Polska

Два мільёны свечак падрыхтавала каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас Польшча» ў рамках сёлетняй акцыі «Вігілійная дапамога дзецям». Яна адбываецца 26-ы раз. Сёлета акцыя праходзіць пад лозунгам «Свечка, якая стварае польскую Вігілію».

Ксёндз Марцін Іжыцкі кажа, што дзякуючы свечцы аказваецца дапамога не толькі дзецям, але гэта мае станоўчы ўплыў на сітуацыю іх сем’яў:

- Неаднаразова мы вяртаем веру ў другога чалавека і ў лепшую будучыню дзяцей, на якіх бацькі ўскладаюць свае надзеі. На працягу гадоў дзейнасці «Карытасу» ўдалося палепшыць матэрыяльны, маральны і духоўны стан тысяч польскіх сямей. Мы верым, што бягучы год прынясе святло тысячам дзяцей, паказваючы вялікую дабрыню ў нас.

Свечкі будуць прадаваць у парафіях па ўсёй Польшчы, а сабраныя сродкі будуць прызначаныя на дапамогу дзецям у Польшчы і за мяжой – гаворыць дырэктар «Карытасу», ксёндз Марцін Іжыцкі:

- Сітуацыя дзяцей палепшылася, але мы, дзякуючы гэтай свечцы, можам запрасіць іх на вакацыі. У тым ліку запрасіць польскіх дзяцей, якія жывуць за межамі нашай краіны. Мы можам даваць стыпендыі, можам дапамагчы ў медычных справах. Дзякуючы свечцы мы можам дапамагчы дзецям у іншых краінах. Сёлета 10 грошаў з кожнай штукі будуць прызначаныя для дзяцей у Венесуэле.

Дзякуючы ахвярнасці палякаў, якія прымалі ўдзел у леташняй акцыі, удалося адбудаваць школу ў сірыйскім Алепа, знішчаным у выніку грамадзянскай вайны.

Ужо 20 гадоў акцыя мае экуменічны характар. Яе разам ладзяць каталіцкі «Карытас», праваслаўны цэнтр міласэрнасці «Элеос» і дыяконіі Эвангельска-аўгсбурскага ды Евангельска-рэфармаванага касцёлаў.

Дырэктар праваслаўнага цэнтра, айцец Даратэуш Савіцкі гаворыць, што свечка з’яўляецца блізкім сімвалам кожнаму хрысціяніну:

- Свечку можна параўнаць да люстры ў нашым доме. Уключаная яна павінна нам асвяціць памяшканне і дазволіць нешта рабіць незалежна ад самой люстры. Таму свечка павінна быць рэччу, якая кажа: Цяпер. Распачынаецца вігілійны перыяд, а гэта значыць распачынаецца новы перыяд нашага жыцця. Хрыстос нараджаецца. Ці ён нараджаецца ў нашым сэрцы? Гэтае пытанне мы павінны сабе задаць. Што прыносіць Хрыстос, мой асабісты Хрыстос, у сэрцы тых, хто вакол мяне.

Акцыю «Вігілійная дапамога дзецям» можна падтрымаць таксама высылаючы смс-паведамленні са зместам WIGILIA пад нумар 72052. Упершыню дабрачынную акцыю арганізавалі ў 1994 годзе.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры