Сёння я запрашаю ў Кудову-Здруй (Kudowa-Zdrój) – курортны гарадок, размешчаны на поўдні Польшчы, на захад ад Клодзка (Kłodzko). Кудова размешчана на горнай рацэ Быстра (Bystra) ў даліне на мяжы Арліцкага пагор'я (Pogórze Orlickie) і Сталовых гораў (Góry Stołowe). Гэта самы прывабны турыстычны цэнтр у рэгіёне, а добраму адпачынку тут спрыяюць таксама крыніцы натуральных мінеральных водаў.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Перад усім чароўнасць Кудовы – гэта ейнае распалажэнне на паўднёвых схілах навакольных гораў. Геаграфічнае становішча стварае цудоўныя ландшафтныя ўмовы, а таксама прычыняецца да таго, што клімат гарадка больш лагодны, чым іншых населеных пунктаў Клодскай катлавіны.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Гарадок з'яўляецца турыстычнай базай для ўсяго рэгіёну Сталовых гораў і навакольных мясцінаў, такіх як Паланіца-Здруй (Polanica Zdrój), Клодзка (Kłodzko), а нават чэшская Прага.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Першая згадка пра вёску, якая пазней пераўтварылася ў горад, паходзіць з 1354 году. Вёска размяшчалася на тэрыторыі этнічнай Чэхіі і называлася Ліпалітаў (Lipolitov), а потым Худоба (Chudoba). Паводле мясцовых жартаў, гэтая назва (па-польску: беднасць) адлюстроўвала матэрыяльны статус жыхароў.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У XVII стагоддзі ў гарадку былі выяўлены крыніцы лячэбных вод з рознымі хімічнымі складамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя Кудова-Здруй была прызнаная першым кардыялагічным курортам Германіі. Дадатковы імпульс да ператварэння звычайнага горнага гарадка ў курорт дало адкрыццё ў 1905 годзе чыгуначнай лініі Клодзка-Кудова-Чэхія.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У выніку Другой сусветнай вайны паміж Польшча і Чэхаславакіяй разгарэлася памежная спрэчка ў тым ліку з-за Кудовы. Канчаткова горад увайшоў у склад польскай дзяржавы, а яго нямецкае насельніцтва было дэпартаванае ў Германію. У той жа час, у 1945 годзе Кудова атрымала гарадскія правы, а ў 1946 годзе - сваю цяперашнюю назву.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Самая вялікая славутасць Кудовы - гэта Капліца чэрапаў у Чэрмай (Czermna), то бок у адным з раёнаў Кудовы. Гэта адна з трох у Еўропе капліцаў, абкладзеных чэрапамі людзей, якія загінулі падчас Трыццацігадовай вайны і чумы. Гэта незвычайнае і крыху страшнае месца.
Іншыя славутасці Кудовы звязаныя з гістарычнай архітэктурнай горада, на якую велізарны ўплыў аказалі будынкі санаторыяў, частка з якіх узнікла ўжо ў XVIII стагоддзі.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Гістарычны Курортны парк Кудовы займае больш за 13 гектараў. Ён быў заснаваны баронам фон Штыльфрыдам (von Stillfried) у 1787 годзе на месцы крыніцаў мінеральных водаў ля падножжа Паркавай гары. Цяпер у Кудове тры крыніцы мінеральных водаў. Курортны парк спраектаваны па ўзоры англійскіх паркаў.
Гістарычны Курортны парк Кудовы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Манументальны будынак з бюветам (адмыслова ўладкаваным для піцця крынічанй вады месцам) быў пабудаваны на пачатку XX-га стагоддзя і ўтрымлівае элементы стыляў абарока і мадэрн. Ён спалучаны з вялікай, адкрытай, жалезнай канструкцыяй для шпацыраў, пад якой праходзіць галоўная паркавая алея. Інтэр'ер залы з бюветам упрыгожаны жывапісам венгерскага мастака Арпада Мольнара (Arpad Molnar). Малюнкі паказваюць старую Кудову і наогул Ніжную Сілезію пачатку XX стагоддзя.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Курортны парк складаецца са шматлікіх мясцовых і экзатычных відаў дрэў, у тым ліку расліны паходзяць з Паўночнай Амерыкі і Блізкага Усходу. Разнастайнасць парку падкрэсліваюць рэдкія дэкаратыўныя гатункі дрэў і кустоў. Тут можна знайсці шмат каштоўных асобнікаў са статусам помніка прыроды. Упрыгожваннем парку ў летнім сезоне з'яўляюцца цудоўныя пальмы, размешчаныя ўздоўж галоўнай алеі, якая вядзе да сажалкі.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Кудова-Здруй- гэта зручная адпраўная кропка для аднадзённых экскурсіяў па Сталовых горах і па Клодскай катлавіне. Праз гарадок праходзяць шматлікія папулярныя турыстычныя маршруты.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Дзякуючы добрай турыстычнай інфраструктуры Кудова-Здруй прымае турыстаў на працягу ўсяго года. У гарадку апрача шматлікіх санаторыяў, дзейнічаюць таксама пансіянаты і гатэлі. Курортны дом з бюветам адкрыты круглы год, падобным чынам, як спартыўныя, забаўляльныя, культурныя аб’екты гарадка.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У Кудове штогод адбываецца Фестываль музыкі Станіслава Манюшкі – ураджэнца Беларусі стваральніка польскай нацыянальнай оперы.
Кудова-Здруй. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Анна Задрожна