Беларуская Служба

Краіны ЕЗ дамовіліся дасягнуць кліматычнай нейтральнасці да 2050 году

13.12.2019 13:31
Польшча стала адзінай краінай, якая не ўзяла на сябе абавязацельстваў дасягнуць кліматычнай нейтральнасці да 2050 году. Краіна будзе ісці сваім тэмпам. 
Аўдыё
Матэвуш Маравецкі PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Краіны Еўразвязу пагадзіліся на кліматычную нейтральнасць, але толькі Польшча пакуль не ўзяла на сябе абавязацельстваў рэалізаваць гэтую мэту да 2050 году. Польшча з’яўляецца краінай, для якой амбіцыёзная кліматычная палітыка, якая прадугледжвае адыход ад вугалю, з’яўляецца вельмі каштоўнай.

Кліматычная нейтральнасць абазначае рашучае змяншэнне выкідаў цяплічных газаў. Гэта ўтварэнне сітуацыі, калі магчымыя выкіды гэтых газаў будуць збалансаваныя шляхамі выдалення вуглякіслага газу з атмасферы. На гэтую тэму лідары краін ЕЗ дыскутавалі ўчора ў Бруселі.

Кліматычную нейтральнасць прадугледжвае праект «Зялёны парадак для Еўропы», які падрыхтавала Еўрапейская камісія. Аўтары звяртаюць увагу, што ўжо ў перыяд 1990-2018 гадоў краіны ЕЗ зменшылі выкіды цяплічных газаў на 23%, адначасова фіксуючы эканамічны рост на ўзроўні 61%. Аднак, бягучыя палітыка і экалагічныя амбіцыі – недастатковыя. Еўракамісія хоча, каб краіны ЕЗ дасягнулі нейтральнасці клімату да 2050 году.

Такімі рашэннямі закончыўся першы дзень саміту краін ЕЗ у Бруселі. Пра фармальную згоду Еўразвязу паінфармаваў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль:

- Мы прынялі гэтае рашэнне, шануючы боязі розных чалецкіх краін, бо ведаем, што трэба ўзяць пад увагу розныя ўмовы і пункт старту.

Канцлер Германіі Ангела Мэркель паінфармавала, што хоць ёсць фармальная згода на кліматычную нейтральнасць, то адна краіна пакуль не дала канкрэтных абяцанняў:

- Польшча не магла сёння ўзяць абавязацельствы ўвядзення мэты кліматычнай нейтральнасці.

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што Польшча будзе ісці да гэтай мэты паступова, без вызначэння новай даты нулявога білансу паглынання і выкідвання цяплічных газаў. Ён падкрэсліваў, што Польшча знаходзіцца ў выключнай сітуацыі:

- Мы разумеем, што ёсць краіны, якія маюць цалкам іншую гаспадарчую, тэхналагічную, грамадскую сітуацыю, але Польшча не вінаватая, што мы знаходзімся ў такім, а не іншым стане, калі гаварыць пра энергетычную сістэму.

Міністр канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Павал Муха гаворыць, што гэта карыснае рашэнне для Польшчы:

- Вынікі ўчорашняга саміту краін Еўразвязу лічу поспехам Польшчы, поспехам прэм’ера Матэвуша Маравецкага. Я перакананы, што тое, што была звернутая ўвага на справядлівую трансфармацыю, на патрэбу прызначэння сродкаў на змены ў польскай энергетычнай сістэме, гэта слушныя крокі. Гэта прагучала вельмі выразна. Польшча сёння, таксама з-за гістарычных падзей, не знаходзіцца ў аднолькавай сітуацыі з багатымі краінамі Заходняй Еўропы.
Еўрапейскія лідары вернуцца да справы кліматычнай нейтральнасці ў чэрвені. У кулуарах саміту можна было пачуць, што многія дыпламаты разліваюць на тое, што да гэтага часу ўжо будуць дэкларацыі аб кліматычнай нейтральнасці ўсіх краін.

Польшча мае выкарыстаць гэты час на перамовы ў справе фінансавай падтрымкі на энергетычную трансфармацыю. Гаворка ідзе пра дапамогу для рэгіёнаў, якія жывуць са здабычы вугалю. Крытэрыі гэтай дапамогі з фонду справядлівай трансфармацыі будуць вядомыя ў будучым годзе.

Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі пацвердзіў, што дзейнасць на карысць энергетычна-кліматычнай трансфармацыі будзе падтрымлівацца спецыяльным фондам:

- Ужо цяпер запланаваны фонд справядлівай трансфармацыі ў памеры 100 млрд еўра. Нагадаю, што яшчэ некалькі тыдняў таму мы казалі пра 15 млрд еўра, а пару месяцаў таму гэты былі пяць млрд еўра. Калі ў сённяшніх выніковых пунктах былі ўзгаданыя 100 млрд еўра на бліжэйшыя сем гадоў, то можна казаць пра велізарную карысць. Можна дапусціць, што значная частка гэтай сумы будзе прызначаная менавіта для Польшчы.

Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што Польшча з некалькімі іншыямі краінамі выстапала за тое, каб у кантэксе кліматычнай нейтральнасці пад увагу ўзяць атамную энергетыку. Адначасова польскія ўлады хочуць развіваць аднаўляльныя крыніцы энергіі.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце