Хрысціяне з’яўляюцца найбольш пераследаванай групай у свеце – гаварыў на хвалі Польскага радыё ксёндз Вальдэмар Цісла, кіраўнік польскага аддзялення таварыства «Дапамога касцёлу ў патрэбе». Ён нагадаў, што і Ян Павал ІІ, і Бэнэдыкт XVI звярталі ўвагу, што XX i XXI стагоддзі – гэта стагоддзі пакутнікаў. У суме за гэты час у імя Хрыста загінулі каля 50 мільёнаў чалавек.
Паводле святара, лічбы сведчаць пра некалькі дзясяткаў пакутнікаў за веру ў год:
- У год 170 тысяч хрысціянаў гінула за веру. Гэта адзін чалавек кожныя тры хвіліны. Дадзеныя за апошні год крыху больш аптымістычныя. Некалькі гадоў таму гэта было 100 тысяч – кожныя пяць хвілін. Апошнія дадзеныя гавораць пра 60-80 тысяч. Падабаецца камусьці ці не, але хрысціяне з’яўляюцца самай пераследаванай групай у свеце. У кожныя святы Божага нараджэння ці Пасхі паяўляецца інфармацыя пра чарговыя атакі на хрысціянскія касцёлы.
Ксёндз Цісла супрацьпаставіў хрысціянства ў краінах, дзе вернікаў пераследуюць, з хрысціянствам у еўрапейскіх краінах. Паводле яго, палітычная карэктнасць зачыняе еўрапейцам вусны, каб не казаць пра забойствы вернікаў, і зачыняе вочы, каб гэтага не бачыць.
- Хрысціяне, пра якіх мы цяпер гаворым, нас вучаць. Бо нашае хрысціянства – гэта вера на канапе, лёгкая. Калі часам нам нешта не пасуе, то мы гэта выкрэсліваем з хрысціянства. Але там – гэта радыкальнае хрысціянства. Папа рымскі Бэнэдыкт пісаў, што мы ў Еўропе павінны змірыцца з тым, што неабходна дайсці да сапраўднага хрысціянства. Што яно будзем малым, але верагодным.
На гэтым тыдні ў дзень Божага нараджэння баевікі Ісламскай дзяржавы забілі 11 хрысціянаў у Нігерыі.
ав