Беларуская Служба

4.01.1947: У Варшаве распачаўся працэс супраць антыкамуністычнай арганізацыі «Свабода і Незалежнасць»

04.01.2020 15:16
Арганізацыя сваёй галоўнай мэтай ставіла супраціў, у тым ліку збройны, супраць усталяванню камуністычнай улады ў Польшчы.
Аўдыё
  • Працэс супраць кіраўніцтва антыкамуністычнай арганізацыі «Свабода і Незалежнасць»
 ,
Ян Жэпецкі, заснавальнік і кіраўнік арганізацыі «Свабода і Незалежнасць» By unknown-anonymous - Centralne Archiwum Wojskowe, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=51878313

4 студзеня 1947 году ў Варшаве распачаўся працэс супраць кіраўніцтва антыкамуністычнай арганізацыі «Свабода і Незалежнасць».


«СіН» узнікла ў верасні 1945 году і сваёй галоўнай мэтай ставіла супраціў, у тым ліку збройны, супраць усталяванню камуністычнай улады ў Польшчы. З аднаго боку «СіН» мела вельмі добра разбудаваную структуру ў самой Польшчы, што давала магчымасць у першыя гады пасля вайны, паспяхова і аператыўна дзейначаць. Аддзелы «СіН» нападалі на вязніцы, на савецкія і польскія вайсковыя атрады, на прасавецкую адміністрацыю. Кіраўніцтва лічыла, што такая дзейнасць адзінае, што можа паўстрымаць усталяванне камуністычнай улады.

«СіН» мела таксама добрыя сувязі з замежнымі арганізацыямі і разведвальнымі службамі амерыканскімі ЦРУ і ангельскімі СІС. Дзякуючы «СіН», у ААН была перададзена дэталёвая інфармацыя пра фальсіфікацыі на ўсеагульным рэферэндуме, які адбыўся ў Польшчы ў 1946 годзе.

Паступова дыверсійна-разведвальная дзейнасць «СіН» узмацнялася, гэта было звязана з верай у тое, што ў хуткім часе пачнецца трэцяя сусветная вайна. У гэтых умовах «СіН» магла адыграць важную ролю ў сабатажы і паралічу камунікацый у Польшчы, таму ў 1947 годзе пашырылася актыўная супраца з амерыканскай і брытанскай выведкамі.

Разам з гэтым савецкія і камуністычныя ўлады Польшчы накіравалі ўсе сілы на нейтралізацыю «СіН», якую разглядалі асноўнай пагрозай для «новага ладу». У 1946 – 1947 гг, дзякуючы інфільтрацыі, камуністычным уладам удалося затрымаць шэраг ключавых асобаў арганізацыі, у тым ліку яе заснавальніка Яна Жэпецкага.

4 снежня 1947 году ў Варшаве распачаўся працэс над кіраўніцтвам «СіН», які таксама атрымаў назву «працэс Жэпецкага».

На лаве падсудных было 10 асобаў. Яны былі абскарджаны ў цэлым шэрагу злачынстваў: забойствы, тэрор, шпіянаж і нават у дэзерцірстве. Гэта быў адзін з першых паказных сталінскіх працэсаў у Польшчы. Удзельнікі працэсу былі прыгавораныя да розных тэрмінаў зняволення ад 2 да 12 гадоў. Адна асоба да смяротнага пакарання.

Фактычна ў той жа час, савецкія спецслужбы амаль цалкам кантралявалі дзейнасць «СіН» і распачалі выкарыстоўваць яе дзеля «гульні» з амерыканцамі і брытанцамі.

«Свабода і Незалежнасць» атрымоўвала фінансаваю і тэхнічную дапамогу з захаду, у Польшчу дасылаліся замежныя інструктары і дарадчыкі, у сваю чаргу СССР прадстаўляла дэзынфармацыю, пасылала сваіх агентаў у ЗША і Вялікабрытанію для абучэння.
Гэтая гульня працягвалася амаль да 1952 году, калі Масква прыняла рашэнне пра поўнаю ліквідацыю «СіН».

Павал Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара