Беларуская Служба

Беларуская «Ніва» атрымала 112 тыс. еўра датацыі з бюджэту МУС Польшчы

05.01.2020 08:18
Рэдакцыя не скрывае, што гэта немалая сума, аднак, паводле галоўнага рэдактара, згаданых фінансавых сродкаў хапае толькі на мінімальнае забеспячэнне працы тыднёвіка.
Аўдыё
  • Беларуская «Ніва» атрымала 112 тыс. еўра датацыі з бюджэту МУС Польшчы
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

475 тыс. злотых (амаль 112 тыс. еўра) – датацыю на 2020 год на такую суму ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы атрымаў тыднёвік беларусаў Польшчы «Ніва».

«Ніва» – гэта найбуйнейшае выданне беларускай нацменшасці, гісторыя якога сягае 1956 года. Датацыя з бюджэту Польшчы немалая, але згаданых фінансавых сродкаў хапае толькі на мінімальнае забеспячэнне працы тыднёвіка, сказаў нам галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа.
З ім размаўляе Міхась Сцепанюк.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы