Кожны год члены грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выбіраюць птушку года. Да 1 лютага можна галасаваць над птушкай 2021 год
Крылатым сімвалам 2020 гады стаў глушэц. У Беларусі гэты гатунак адносіцца да малалікіх птушак. Паводле спецыялістаў, колькасць глушцоў не перавышае 10 тысяч штук.
Выбіраючы птушку года, «Ахова птушак Бацькаўшчыны» акрэслівае праблемы, звязаныя з гэтым гатункам птушак і стараецца іх вырашыць. Спецыяліст па прыродаахоўным пытанням Грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сямён Левы расказвае, з якімі праблемамі сутыкаецца гэты гатунак у Беларусі:
- У першую чаргу гаворка ідзе пра перадухіленне вырубкі дрэваў на месцы такавання гэтых птушак. Магчыма, у рамках кампаніі нам удасца правесці ўлік гэтага віду птушак і перадаць лясгасам выяўленую інфармацыю аб месцах такавання, каб яны былі выключаныя з планаў вырубкі. Бывае таксама так, што дрэвы, дзе збіраюцца глушцы, выкарыстоўваюцца для збору смалы. Гэта мае адмоўны ўплыў на папуляцыю птушак, бо наведванне такіх месцаў іх пужае. На глушца ў Беларусі можна паляваць і ёсць месцы, асабліва ў паўднёва-заходняй частцы краіны, дзе гэтых птушак вельмі мала. Хацелася б, каб у такіх месцах паляванне на глушца не вялося.
Ужо цяпер ідзе галасаванне над птушкай 2021 году. Кожны з жадаючых можа прагаласаваць за выбраную птушку. Нацыянальная кампанія «Птушка году» распачалася ў 2000-ым годзе, калі быў выбраны белы бусел. З таго часу «Ахова птушак Бацькаўшчыны» кожны год выбірае від птушкі, якая атрымлівае ганаровае званне.
У спісе для анлайн-галасавання – шэрая валасяніца, ляляк і ластаўка-зямлянка.
слухайце аўдыё