Адразу пасля рэвалюцыі ў лютым 1917 году ў РПЦ узнік «аднаўленчы рух», які выступаў за дэмакратызацыю Рускай Праваслаўнай царквы. Пазней гэты рух прызнаў уладу бальшавікоў і нават быў прызнаны савецкай уладай. У 1922 годзе раскол РПЦ адбыўся канчаткова.
Якім чынам Георгій стаў мітрапалітам Праваслаўнай царквы ўсяе Польшчы
Георгій, які да 1917 году быў мітрапалітам Тураўскім і Мінскім, ад самага пачатку не прымаў рэформаў праваслаў’я, падтрымліваў «белы рух», а ў 1919 годзе эміграваў у Італію.
У 20-х гадах XIX ст. польскія ўлады вырашылі стварыць на сваёй тэрыторыі Аўтакефальную Польскую праваслаўную царкву і дзеля гэтых мэтаў запрасілі Георгія.
Атрымаўшы варшаўска-холмскую епархію, Георгій напісаў ліст, у якім выражаў лаяльнасць да польскага ўраду. У наступным годзе ён атрымаў пасаду мітрапаліта ўсяго польскага праваслаў’я, пасля чаго пачала фарміравацца Аўтакефальная польская праваслаўная царква.
Пасля таго, як у 1922 годзе патрыярх РПЦ Ціхан быў адсунуты ад сваёй пасады на саборы праваслаўных архірэяў, у Польшчы было задэкларавана, што польская царква не будзе падпарадкоўвацца Маскве, нават быў напісаны ліст да Патрыярха Канстантынопальскага пра прызнанне аўтакефаліі.
Але гэтыя працэсы негатыўна ўспрымаліся праваслаўнымі святарамі щ Польшчы
Адным з тых, хто супрацьстаяў зменам быў архімандрыт Смарагд, якому было забаронена выконваць свае функцыі па прычыне апазіцыі да палітыкі Георгія.
Смарагд, Павел Латышэнка, нарадзіўся ў Віленскай губерні ў сям’і праваслаўнага святара, і ўсё жыццё аддаў служэнню Расійскай Праваслаўнай царкве. Да эвалюцыи ён працаваў на Заходняй Украіне і заставаўся там, калі гэтыя землі патрапілі ў склад Польшчы. Разам з іншымі праваслаўнымі святарамі стараўся супрацьдзейнічаць самавызначэнню польскага праваслаў’я.
Мітрапаліт Георгій быў забіты 8 лютага 1923 г у сваёй канцылярыі
8 лютага 1923 году архімандрыт Смарагд папрасіў аўдыенцыі ў мітрапаліта і пасля 2-х гадзінай размовы некалькі разоў выстраліў у яго са словамі: «Вось табе, кат праваслаў’я». Але гэта не спыніла працэсу аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы, якая аформілася ў 1924 годзе.
У сваю чаргу пазбаўлены духоўнага сану Латышэнка быў прыгавораны да 12 гадоў зняволення, і адбыў прысуд ў «макатоўскай» вязьніцы ў Варшаве. Пасля вызвалення ён эміграваў у Чэхію.
Павал Усаў