Беларуская Служба

Прыватныя аўтобусы ў Кракаве звольняць з аплаты за паркоўку, але ёсць умова

07.02.2020 17:32
Рух аўтамабіляў у 35% адказвае за забруджанае паветра Кракава.
Аўдыё
,
Вавэль, КракаўDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Кракаўскія гарадскія ўлады хочуць звольніць прыватныя аўтобусы і мікрааўтобусы з аплаты за паркоўку на прыпынках гарадскога транспарту. Умовай будзе наяўнасць экалагічных рухавікоў, ці рухавікоў, якія выконваюць нормы па абмежаванні выхлапных газаў.

Паводле гарадской рады, гэтае рашэнне дапаможа абмежаваць забруджанні, якія паходзяць са старых сродках транспарту прыватных перавозчыкаў – гаворыць Лукаш Вантух, адзін з гарадскіх дэпутатаў, якія падрыхтавалі законапраект зменаў у гэтай справе:

- Калі аўтобус затрымаецца на прыпынку гарадскога транспарту і выконвае норму Euro 6, то не заплаціць за спыненне на прыпынку. Цяпер гэта аплата на ўзроўні 6 грошаў. Здаецца, што гэта не шмат, але горад на працягу году на прыватных перавозчыках зарабляе мільён злотых (238 тысяч еўра). Гэты мільён злотых можа іх заахвоціць да таго, каб памяняць свае старыя аўтобусы і мікрабусы на новыя.

Рух аўтамабіляў у 35% адказвае за забруджанае паветра Кракава. Прапанова гарадской рады з’яўляецца адказам на першыя ў Польшчы даследаванні ўзроўню выхлапных газаў аўтамабіляў. Прааналізаваўшчы 100 тысяч адзінак транспарту навукоўцы вызначылі, што ў выпадку грамадскага транспарту за 99% выкідаў вуглякіслага газу ў паветра, між іншым, аксіду азоту адказваюць прыватныя перавозчыкі: уладальнікі мікрабусаў і аўтобусаў, які прывозяць пасажыраў з падкракаўскіх мясцовасцяў.

Ананімныя жыхары падкракаўскіх мясцовасцяў заклікалі ваяводу ўвесці стан стыхійнага бедства на тэрыторыі кракаўскай мітраполіі. Яны лічаць, што якасць паветра паветра ў мітраполіі з’яўляецца катастрафічнай. Зварот падпісалі жыхары пяці гмін – Чэрніхова, Непаломіц, Скавіны, Вялічкі і Забежова.

Малапольскі ваявода Пётр Цвік паінфармаваў у пятніцу, што не бачыць прычын, каб уводзіць стан стыхійнага бедства на тэрыторыі кракаўскай мітраполіі. У адказе да жыхароў ваявода прызнаў, што неабходна рабіць усё, каб у рэгіёне дыхалася лепш. Аднак, «у дадзены момант цяжка сцвердзіць сітуацыю, якая патлумачыла б увядзенне стану стыхійнага бедства».

У звароце запрапанаваныя крокі, якія, паводле аўтараў, неабходна прадпрыняць у крызіснай сітуацыі. Яны заклікалі, між іншым, прымяніць надзвычайныя сродкі ў супрацы розных органаў, установаў і службаў, якія б працавалі пад адным кіраўніцвам.

Ваявода аргументаваў, што варта задумацца, ці радыкальныя рашэнні з’яўляюцца абгрунтаванымі. «Ці абмежаванне свабоды і правоў чалавека і грамадзяніна, якія складваюцца на стан стыхійнага бедства, можна назваць прыладамі для барацьбы са смогам?», – пытаецца Пётр Цвік. Таксама ваявода сказаў пра неабходнасць ацаніць, ці «ёсць падставы, каб сцвердзіць, ці лакальныя ўлады не рэалізоўваюць свае задачы, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя».

Малапольскі ваявода запэўніў, што за лепшую якасць паветра ў Малапольшчы неабходна змагацца, а смог у гэтым рэгіёне «на жаль, застаецца цяжкасцю».

Аўтары звароту да ваяводскіх уладаў звярнулі ўвагу на некарысныя прыродныя з’явы: рост тэмпературы і адсутнасць ветру. Паводле іх, неабходным з’яўляецца крызіснае спатканне ўладаў Кракава і навакольных гмін, каб стварыць у паліклініках дадатковыя пункты прыёму пацыентаў з сімптомамі хвароб, узніклымі па прычыне смогу. Жыхары таксама хочуць стварэння эфектыўнай сістэмы кантролю спальвання смецця і папярэджвання жыхароў, асабліва тых, хто не карыстаецца новымі тэхналогіямі, аб наступствах смогу.

У Польшчы стан стыхійнага бедства з’яўляецца надзвычайнай сітуацыяй. Яго ўводзіць Рада міністраў па ўласнай ініцыятыве ці па заяве ваяводы на час, не даўжэйшы за 30 дзён з магчымасцю падаўжэння.

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце