Беларуская Служба

«Ніва» ўспамінае пасляваенных ахвяр «Бурага»

17.02.2020 17:17
Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» асвятляе справы важныя для беларускай нацыянальнай меншасці ў краіне.
Аўдыё
Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” screen/niva.iig.pl

У Гайнаўскім і Бельскім паветах ушаноўвалася памяць звыш 80 мірных жыхароў падляскіх сёл, у асноўным праваслаўных беларусаў, забітых і спаленых 74 гады таму атрадам капітана Рамуальда Райса «Бурага». Кветкі да помніка ахвяр усклалі таксама прадстаўнікі афіцыйных уладаў Беларусі.

Беларускі тыднёвік паведамляе таксама, што ў Сухаволі адкрылася выстаўка, прысвечана тым, хто ратаваў яўрэаяў у час Другой сусветнай вайны.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы