Беларускі гістарычны зборнік выдаецца з 1994 года ў Беластоку два разы ў год. У ім публікуюцца артыкулы, прысвечаныя мясцовай гісторыі, гісторыі беларуска-польскіх адносінаў і мінуламу Беларусі. Апошнія тэмы датычаць у вялікай ступені падзей, з даследаваннямі якіх у Беларусі могуць узнікнуць пытанні.
Нядаўна выйшаў чарговы, 52-і нумар зборніка, навуковым рэдактарам якога з'яўляецца прафесар Яўген Мірановіч. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл
52-і нумар Беларускага гістарычнага зборніка – апошні, які выйшаў у фармаце «два разы ў год». З 2020 года зборнік будзе выдавацца толькі раз у год.
.