Беларуская Служба

Нельга выкідаць лекі ў сметніцу

27.02.2020 18:03
Бактэрыі вывучаюць, як абараняцца ад актыўнай субстанцыі антыбіётыка і потым лек з дадзенай субстанцыяй не дапамагае.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/PublicDomainPictures

Некаторыя людзі глытаюць антыбіётыкі як цукеркі: лёгкі насмарк, кашаль, боль горла – п’юць антыбіётык. А потым яны здзіўляюцца, што ў крытычнай сітуацыі антыбіётык не дапамагае. Злоўжыванне антыбіётыкамі – гэта праблема, аднак чалавек шкодзіць сабе таксама, выкідваючы антыбіётыкі ў звычайную сметніцу. У выніку бактэрыі становяцца ўстойлівымі да антыбіётыкаў, то бок лек не забівае злаякасных бактэрый.

Доктар хімічных навук Конрад Рудніцкі з факультэта хіміі Універсітэта ў Лодзі падкрэслівае, што палякі лідыруюць у Еўропе па спажыванні антыбіётыкаў.

- Некаторыя людзі паводзяць сябе як іпахондрыкі, з любой інфекцыяй бягуць да лекара і патрабуюць прапісаць антыбіётык. Яны не ведаюць, што такім чынам, па-першае, аслабляюць свой імунітэт, а па-другое, неадпаведна ўтылізуючы лекі, забруджваюць імі прыроду і такім чынам прачыняюцца да росту антыбіётыкаўстойлівасьці. Бактэрыі вывучаюць, як абараняцца ад актыўнай субстанцыі антыбіётыка і потым лек з дадзенай субстанцыяй не дапамагае.

Доктар Рудніцкі робіць вялікі націск на правільную ўтылізацыю антыбіётыкаў і наагул усіх лекаў.

 - Амаль ва ўсіх аптэках знаходзяцца кантэйнеры для лекаў, якія пратэрмінаваліся, не патрэбныя, не дапамагаюць. Нам трэба ведаць, што нельга гэтыя лекі выкідваць у ракавіну ці ў звычайную сметніцу. Дапусцім, кінем лек на зямлю. Дастаткова, што пройдзе дождж, лек распусціцца і пранікне ў глебу, а часта потым у грунтовыя воды. Многія, на жаль, выкідаюць лекі ў раку і гэта вялікая праблема. Гэтак робяць, напрыклад, буйныя фармацэўтычныя канцэрны ці заводы. Яны забруджваюць навакольнае асяроддзе лекавымі рэчывамі.

Доктар Конрад Рудніцкі заклікае не злоўжываць антыбіётыкамі, таксама не выкідваць лекі абы-куды. Неабходна аднесці іх у аптэку.

яс/PR4

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка