Беларуская Служба

Інтэлігентны стэтаскоп і пратэз сярэдняга вуха прызнаныя «Польскім прадуктам будучыні 2020 года»

05.03.2020 15:10
Стэтаскоп дазваляе самастойна правесці абследаванне дома, а імплантант вуха скарачае час выздараўлення пасля аперацыі. 
       2020     .
Отаімплантат атрымаў галоўны прыз «Польскі прадукт будучыні 2020» у катэгорыі Вышэйшых навуковых устаноў.PAP/Tomasz Gzell

У Варшаве дваццаць другі раз былі ўручаны прызы ў рамках конкурсу «Польскі прадукт будучыні 2020 года», арганізаванага Польскім агенцтвам па развіцці прадпрымальніцтва і Нацыянальным цэнтрам даследаванняў ды распрацовак.

Галоўны прыз у катэгорыі «Прадукт будучыні ад прадпрыемства» быў прысуджаны познаньскай кампаніі StethoMe за інтэлігентны стэтаскоп, які дазваляе пацыенту самастойна правесці абследаванне дома.

Сузаснавальнік кампаніі StethoMe Павел Эльбаноўскі заявіў Польскаму радыё, што галоўны прыз у конкурсе дазволіць далейшае развіццё і прасоўванне прадукцыі на знешніх рынках:

 - Цяпер мы смела аб’явім свету, што інавацыйныя прадметы робяць у Польшчы, і гэта прылады, якія павышаюць якасць жыцця ўсіх пацыентаў. Гэта невялікая прылада, якую кожны з нас павінен мець дома, і калі трэба прыкладаем стэтаскоп да грудной клеткі, запісваем гук, які потым адпраўляем доктару. Алгарытмы адразу паказваюць, ці выкрыта нейкія парушэнні, і ці існуе неабходнасць неадкладнай кансультацыі з доктарам ці не.

Узнагароду 25 тысяч злотых (амаль 6 тыс. еўра) у катэгорыі «Прадукт будучыні ад прадпрыемства» атрымалі:

 - ML SYSTEM S.A. - за фотаэлектрычне шкло з пакрыццём на аснове квантавых кропак, якое падтрымлівае кандыцыянаванне паветра і зніжае награванне памяшкання за шклом на 80 працэнтаў;

- SYNTOIL S.A. - за зялёную сажу з выкарыстаных шын, якая потым ізноў выкарыстоўваецца да вытворчасці гумовых рэчаў, у тым ліку шын;

- MAR-BUD Sp. z o.o. Budownictwo Sp.k. - за акумулятар халоднай энергіі ICE-ON;

- DiagNova Technologies Sp. z o.o. - за інавацыйную сістэму тамаграфіі гартані Larynx Imager

У катэгорыі «Польскі прадукт будучыні 2020 года», падрыхтаваны Вышэйшай навуковай установай, лепшым прадуктам быў прызнаны антыбактэрыйны пратэз сярэдняга вуха, створаны навукоўцамі з Тэхнічнага Універсітэта AGH у Кракаве (прыз 100 тыс. злотых, то бок больш 23 тысячы еўра).

«Отаімплантат – пратэз сярэдняга вуха з бактэрыцыдным эфектам забяспечвае пацыентам больш кароткі перыяд здараўлення, зніжае рызыку, звязаную з ускладненнямі пры інфекцыях, а таксама дазваляе аднавіць структуру і функцыі костак сярэдняга вуха.

Магдалена Зёмбка з факультэта матэрыялазнаўства і керамікі AGH падкрэслівае, што выкарыстанне пратэза можа скараціць працэс лячэння пацыентаў пасля аперацыі на слыху:

 - Шэсць чалавек карыстаюцца гэтым імплантантам. Імплантант ужо сам па сабе мае вялікае значэнне для пацыента. Акрамя гэтага, скарачаецца час аздараўлення, таму што пацыенты атрымліваюць меншую колькасць антыбіётыкаў пасля аперацый.

У катэгорыі «Польскі прадукт будучыні 2020 года», падрыхтаваны Вышэйшай навуковай установай, быў адзначаны таксама Інстытут прыродных валокнаў і раслін (Instytutu Włókien Naturalnych i Roślin Zielarskich ) за ўнікальны ў сусветным маштабе гатунак прамысловых канопляў HENOLA (прыз 25.тыс. злотых, то бок амаль 6 тыс. еўра )

 У катэгорыі «Прадукт будучыні – вынік супрацоўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі прадпрымальніка» прыз 25.тыс. злотых(то бок амаль 6 тыс. еўра) атрымаў Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані і прадпрыемства Innosil Sp. z o.o. за ILAGRO  заінавацыйны прадукт, які стымулюе ўстойлівасць раслін.

Пераможцаў конкурсу павіншаваў міністр навукі і вышэйшай адукацыі, віцэ-прэм'ер Яраслаў Говін:

 - Дзякуй за вашую працу, дзякуючы вашым высілкам Польшчу ўжо не атаесамляюць з таннымі, як боршч, рэчамі. Усё часцей мы перамагаем у галіне інавацыйных тавараў і паслуг.

 Для ўдзелу ў сёлетнім выданні «Польскі прадукт будучыні» было прадстаўлена 96 праектаў у галіне медыцыны, хіміі, электронікі і біятэхналогіі.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка