Пісьмо аднеслі ў канцылярыю прэм’ер-міністра Польскай Народнай Рэспублікі.
Свой подпіс на гэтым звароце паставілі 34 прадстаўнікі польскай інтэлегенцыі, пісьменьнікі і паэты. Сярод іх шырокавядомыя ў грамадстве прозвішчы: Мэльхіёр Ваньковіч, Аляксандр Гейштар, Марыя Дамброўская, Станіслаў Дыгант, Павал Ясеніца, Стэфан Кіселеўскі, Зофія Коссак-Шчуцка, Юліан Кжыжаноўскі, Уладыслаў Татаркевіч, Ян Парандоўскі і іншых.
Ліст быў кароткі – складаўся толькі з двух сказаў
“Абмежаванне паперы для друкавання кніг і часопісаў, а таксам абвастрэнне цэнзуры стварае сітуацыю, якая пагражае развіццю народнай культуры. Мы ніжэй падпісаныя, прызнаем існаванне грамадскай думкі, права на крытыку, свабоду дыскусыі і права на праўдзівую інфармацыю, што з’яўляецца абавязковым элементам прагрэсу, дамагаемся змены польскай культурнай палітыкі ў адпаведнасці з правіламі, якія гарантуюцца Канстытуцыяй Польскай дзяржавы і ў адпаведнасці з дабром нацыі”.
У лісце былі толькі 64 словы. Зварот аднёс ў канцылярыю прэм’ер-міністра Антоні Сланімскі, дарэчы ён і быў ініцыятарам падпісання гэтага ліста.
Антоні Сланімскі, вядомы польскі паэт і фельетаніст, з 1956 па 1959 быў прэзідэнт Саюзу Польскіх літаратараў, але быў зняты з гэтай пасады рашэннем Сакратара ЦК Польскай Аб’яднанай рабочай партыі Уладыславам Гамулкам. Гамулка адхіліў пісьменніка ад публічнай дзейнасці і з таго часу Сланімскі вельмі актыўна стаў дзейнічаць у польскай апазіцыі, пакуль у 1979 годзе не памёр у выніку аўтамабільнай аварыі.
Як на ліст адрэагалі улады
Польскія ўлады спачатку адказалі не вельмі жорстка. Быў пашыраны кантроль за інтэлектуальнымі коламі, быў затрыманы Ян Ліпскі, які распаўсюджваў копію ліста ў грамадстве.
Хваля рэпрэсіяў пачалася, калі ліст быў надрукаваны агенствам Reuters і агучаны па Радыё Вольная Еўропа. 18 красавіка The Times апублікаваў тэкст, у якім раскрытыкаваў улады ПНР, публікацыю падпісалі 21 брытанскі пісьменнікі мастак. Затым у абарону польскіх літаратараў выступілі амерыканскія пісьменнікі і выкладчыкі з універсітэтаў Гарварда і Берклі а таксама італьянская інтэлігенцыя.
У адказ партыя ў рамках "пакарання" скараціла наклад важнага для польскай інтэлігенцыі выдання "Tygodnik Powszechny" з 40 да 30 тысяч і выдалі забарону пна прозвішчы падпісантаў па радыё і тэлебачанні. 14 пісьменнікаў забаранілі публікаваць, а шматлікім іншым адмовілі ў пашпарце.
Самыя жорсткія рэпрэсіі сустрэлі 72-гадовага Мельхіёра Ваньковіча. За адпраўку прыватнага ліста дачцэ Марце Эрдман, якая пражывала ў Вашынгтоне, Ваньковіча арыштаваны 5 кастрычніка 1964 года і 11 лістапада прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі. Пісьменнік апісаў у пісьме "Ліст 34", фрагменты якога былі прачытаныя на Радыё "Вольная Еўропа". Камуністычныя ўлады, каб пазбегнуць кампрамітацыі, адмовіліся ад выканання прысуду, прыпыніўшы яго выкананне.
Потым падпісанты Ліста 34 напісалі яшчэ адзін ліст
Ціск уладаў, прывёў да таго, што 10 чалавек, з тых хто раней падпісалі Ліст 34, напісалі ў The Times ліст, ў якім раскрытыкавалі Радыё Вольная Еўропа, а таксама даказвалі, што ў Польшчы няма палітычных рэпрэсіяў і жорсткай цэнзуры. А ў траўні быў апублікаваны так званы Ліст 600 ў падтрымку палітыкі партыі.
Павал Усаў