Беларуская Служба

Ці каранавірус выжыве ў космасе?

30.04.2020 17:08
Спецыяліст: Вірус не жыве, вірус з'яўляецца «капсулай» з інфармацыяй, якой патрэбная жывая клетка для распаўсюду гэтай інфармацыі.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/fernandozhiminaicela

Ці каранавірус у стане выжыць у космасе? – пытаюць слухачы Польскага радыё.

Папулярызатар навуковых ведаў доктар Томаш Рожэк, падкрэслівае, што вірус не жыве, вірус з'яўляецца, так бы мовіць, капсулай з інфармацыяй, якой патрэбная жывая клетка для распаўсюду гэтай інфармацыі:

- У касмічнай прасторы назіраецца вялікае іанізавальнае выпраменьванне і экстрэмальная тэмпература і больш нічога: ніякага газу, ніякай вадкасці, ні жывой клеткі, да якой вірус змог бы прычапіцца. У касмічнай прасторы ніводзін жывы арганізм не выжыве. Нешматлікія бактэрыі маглі б прыхавацца ў нейкую дзірку касмічнага зонда – існуе бактэрыя, якая выжывае ў экстранных умовах, але ў космасе яна адна доўга не пажыве. А вірус без гаспадара тым больш. Да таго ж, вірус вельмі далікатны. У аптымальных умовах вірус жыве некалькі гадзін. У космасе ён хутка распадаецца. Працэс смерці паскарае ўльтрафіялетавае выпраменьванне ці іншыя электрамагнітныя хвалі. Іанізавальнае выпраменьванне калі ўдарае ў малекулу, выбівае з яе пратон ці электрон, карацей – знішчае яе структуру. У космасе мноства гэтага тыпу выпраменьвання і ўсё жывое хутка памірае. У некаторых касмічных скалах вучоныя знаходзяць сляды бактэрыяў. Магчыма, што ўнутры такой скалы, якая адарвалася б ад нейкай планеты, калі б там былі бактэрыі, то і вірус пратрымаўся б нейкі час. Але ці сам па сабе вірус можа дрэйфаваць у касмічнай прасторы? Не, не можа.

Упеўнена заяўляе доктар Томаш Рожэк, які ў эфіры Польскага радыё адказвае на пытанні слухачоў.

яс/ПР3

*

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка