Беларуская Служба

Польска-нямецкую прэмію Copernicus прызналі двум крыптографам

30.04.2020 17:17
Праф. Себасцьян Фаўст з Тэхнічнага універсітэту ў Дармштадце і праф. Стэфан Дзямбоўскі з Варшаўскага універсітэту атрымаюць кожны 100 тыс. еўра.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock.com/ra2 studio

Польска-нямецкую навуковую прэмію Copernicus сёлета атрымаюць крыптографы: праф. Себасцьяна Фаўста (Sebastian Faust) з Тэхнічнага універсітэту ў Дармштадце і праф. Стэфана Дзямбоўскага (Stefan Dziembowski) з Варшаўскага універсітэту. Такім чынам ацэнена іх супрацоўніцтва ў галіне крыптаграфіі і ІТ-бяспекі.

Кожны з пераможцаў атрымае 100 000 еўра. Прэмію ў восьмы раз прысудзілі Фонд польскай навукі (FNP) і нямецкая навуковая арганізацыя DFG.

Прафесары Дзямбоўскі і Фаўст працуюць разам з таго часу, як яны дзесяць гадоў таму пазнаёміліся на навуковай канферэнцыі.

У іх даследаваннях, у якіх часта ўдзельнічаюць маладыя навукоўцы, асноўная ўвага надаецца выкарыстанню матэматычных метадаў у інфарматыцы. Іх супрацоўніцтва прывяло да стварэння некалькіх важных сумесных публікацыяў, якія сустрэліся з вялікай цікавасцю акадэмічнай супольнасці, таксама аказалі значны ўплыў на сістэмы, якія выкарыстоўваюцца на практыцы.

У прыватнасці, іх праца па эквівалентнасці так званай «мадэлі ўцечкі з шумам» і «мадэлі з выпадковым адборам» атрымала прэмію Best Paper Award на прэстыжнай канферэнцыі EUROCRYPT 2014 і ўнесла значны ўклад у агульнае веданне метадаў абароны ад т.зв. атакі »side-channel«. Гэтыя атакі лічацца адной з самых вялікіх пагроз для практычных сістэм бяспекі.

Яшчэ адзін важны кірунак навуковага супрацоўніцтва прафесараў Дзямбоўскага і Фаўста тычыцца тэхналогіі крыптавалют.

Крыптографы – восьмая пара пераможцаў, якія атрымалі прэмію Copernicus.

Гэтую ўзнагароду польская і нямецкая навуковыя арганізацыі FNP і DFG прызнаюць з 2006 году раз на два гады выдатным навукоўцам з Польшчы і Германіі (па адным з кожнай краіны).

Прэмія названа ў гонар польскага астранома Мікалая Каперніка (1473-1543) і накіравана на асвятленне цеснага навуковага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Лаўрэаты атрымліваюць 100 тысяч еўра кожны. Навуковыя арганізацыі FNP і DFG складаюцца на яе ў роўных частках.

Гэтыя сродкі павінны быць выкарыстаны навукоўцамі для далейшага развіцця польска-нямецкага супрацоўніцтва. 

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка