Дэзінфекцыйная камера, распрацаваная навукоўцамі Сілезскага тэхналагічнага універсітэту, трапіла ў фінал міжнароднага конкурсу «Healing Solutions for Tourism Challenge». Па словах прэс-сакратара універсітэту Ядвігі Вітэк, вынаходнікі перамаглі больш за 1100 каманд з больш чым 100 краін, і камера трапіла ў спіс 9 пераможцаў у гэтым конкурсе.
- Гэты конкурс сумесна ладзяць Сусветная арганізацыя аховы здароўя і Сусветная турысцкая арганізацыя (установа Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў). Мэтай гэтага конкурсу было найперш заахвоціць стартапы ствараць праекты прыдатныя для барацьбы з пандэміяй каранавіруса.
Пасля прэзентацыі праектаў, якая павінна прайсці сёння, конкурсная камісія абярэ пераможцаў.
- Праекты паддаюцца ацэнцы прадстаўнікам урадаў, міністэрстваў бальшыні сусветных краін. Найперш кладзецца націск на карыснасць і прыдатнасць праекту, а таксама ці дадзены праект можа фактычна ажыццяўляцца.
Камера, створана супрацоўнікамі Сілезскага універсітэту павінна дапамагчы медперсаналу дэзынфікаваць ахоўныя касцюмы. У выніку рызыка заражэння вірусам SARS-CoV-2 падчас здымання камбінезонаў будзе зведзена да мінімуму. Першая камера такога тыпу была ўсталяваная ў сярэдзіне красавіка ў шпіталі ў Бытаме (Bytom).
яс
Эфірны выпуск праграмы «Навука і тэхніка» ў далучаным файле