Кітай наўмысна знішчыў доказы, звязаныя з эпідэміяй каранавіруса, суцішаў навукоўцаў, якія папярэджвалі пра небяспеку, не дзяліўся ведамі з іншымі краінамі, – аб гэтым гаворыцца ў супольным дакладзе заходніх разведак, аб чым даведалася нядаўна аўстралійская штодзёнка The Daily Telegraph.
Даклад падрыхтавалі спецслужбы ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
У дакуменце аналізуюцца дзеянні кітайскіх улад на першай фазе пандэміі каранавіруса, якая ўспыхнула ў Цэнтральным Кітаі ў горадзе Ухань у пачатку снежня 2019 года.
Ужо 31 снежня Кітай пачаў цэнзураваць інфармацыю ў Інтэрнэце, звязаную з фразамі «Ухань», «Рынак Ухань» або «Віды SARS ». 1 студзеня былі арыштаваныя восем урачоў ва Ухані, якія папярэджвалі аб новай сур'ёзнай хваробе. 3-га студзеня медыцынскія ўлады Кітая загадалі перанесці ўсе прабіркі з новым каранавірусам у спецыяльныя лабараторыі або знішчыць іх. У той жа дзень было забаронена публікаваць інфармацыю пра новую хваробу.
Лабараторыя ў Шанхаі, якая дала іншым навукоўцам у свеце генетычны код каранавіруса, была закрыта. Рынак ва Ухані, дзе, хутчэй за ўсё, адбыліся першыя інфекцыі, быў дэзінфікаваны і такім чынам наўмысна быў знішчаны першапачатковы патаген.
Нягледзячы на наяўнасць доказаў перадачы віруса з чалавека на чалавека, улады Камуністычнай партыі Кітая да 20 снежня аспрэчвалі існаванне віруса.
Аўстралійская газета таксама паказвае на знікненне супрацоўніка Інстытута вірусалогіі ва Ухані Хуан Ян Лінга. Жанчына знікла пасля таго, як адкрыта стала казаць пра каранавірус і крытыкавала падыход кітайскіх уладаў да эпідэміі.
Заходнія разведкі апісалі даследаванні Інстытуту вірусалогіі ва Ухані. Кітайскія вучоныя даследавалі каранавірусы жывёльнага паходжання. Каманда пад кіраўніцтвам Шы Зэнглі, якая цесна супрацоўнічала з навукова-даследчымі цэнтрамі ў Аўстраліі і часткова фінансавалася гэтай краінай, ужо ў 2013 годзе выявіла ў фекаліях кажаноў у пячоры правінцыі Юннан вірус, які ў 96,2 працэнтах супадае з вірусам SARS-CoV-2.
У 2015 годзе даследчыкі з Ухана пісалі, што гэтыя віды вірусаў могуць перадавацца ад кажаноў чалавеку і што няма лячэння ад хваробы, якую яны выклікаюць. У 2018 годзе амерыканскія дыпламаты паведамілі аб невыкананні правілаў бяспекі ў лабараторыі Ухань.
Аўстралійскі ўрад прымае 5% верагоднасць уцечкі каранавіруса з лабараторыі, нагадвае Тhe Daily Telegraph. Зараз за Інстытутам ва Ухані ўважліва сочаць заходнія спецслужбы.
яс