9 траўня 1950 году французскі палітык Робер Шуман на пасяджэнні ўрада Францыі прадставіў план стварэння Еўрапейскага аб’яднання вуглю і сталі, названы пазней Дэкларацыяй Шумана. Менавіта гэтая супольнасць і дала пачатак сённяшняму Еўрапейскаму Саюзу.
Падпісанне гэтай дэкларацыі павінна было перадухіліць магчымыя канфлікты паміж Францыяй і Германіяй.
У мінулым непаразуменні паміж гэтымі краінамі былі прычынай разбуральных войнаў. Падставай для новых канфліктаў маглі быць не толькі вынікі мінулай вайны, але і эканамічнае спаборніцтва ў сферы здабычы вугалю і вырабу сталі.
Таму каб перадухіліць пагрозу канфліктаў, паўстала прапанова ўтварыць спецыяльны звышдзяржаўны ворган, які і будзе вырашаць эканамічныя праблемы, абмінаючы ўрады нацыянальных дзяржаваў, і стварыць агульны еўрапейскі эканамічны рынак.
Створаная структура была адкрытай і для іншых краінаў Еўропы.
Праз год пасля Дэкларацыі Шумана, 18 красавіка 1951 году сем еўрапейскіх краін: Францыя, Германія, Італія, Бельгія, Люксембург і Галандыя падпісалі так званы «Парыжскі трактат» аб утварэнні «Еўрапейскай супольнасці вуглю і сталі», якая паклала фундамент для пабудавання агульнай еўрапейскай сям’і.
Праз шэсць гадоў гэтыя ж краіны падпісалі дамоўленасць аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці і Еўрапейскай супольнасці па Атамнай Энэргетыцы.
У 1955 годзе Арсэн Хайц і Пол Леві стварылі сцяг Еўропы. На гэтым сцягу 12 зорак, гэта лічба не звязаная з краінамі, сябрамі Еўрапейскага Саюза. Гэта хутчэй рэлігійны сімвал. Арсэн Хайц сказаў, што натхненне для стварэння гэтага сцягу ён чэрпаў у Кнізе Апакаліпсіс апостала Яна.
Гімнам Еўрапейскага Саюзу стаў твор Людвіга фон Бетховена, на вершы Фрыдрыха Шылера «Ода да радасці».
На сённяшні дзень Еўрасаюз з’яўляецца адной з буйнейшых палітычных і гаспадарчых сілаў у свеце.СВП (сукупны валавы прадукт) ЕС складае больш за 20 трыльёнаў еўра. Польшча стала членам ЕС у 2004 годзе.
У яго склад уваходзяць 27 дзяржаваў, а насельніцтва складае амаль 447 мільёнаў чалавек. У 2020 годзе ЕС паменшала на адну краіну, са складу ЕС вайшла Вялікабрытанія.
Павал Усаў