Навукоўцы лічаць малаверагоднай магчымасць заражэння чалавека ад жывёлы – аб гэтым паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя жывёлы (OIE).
28 лютага ў Ганконгу пацвердзілася першая каранавірусная інфекцыя SARS-CoV-2 у жывёлы – быў заражаны 17-гадовы сабака. Яго апекун захварэў на Covid-19, і цалкам верагодна, што вірус распаўсюдзіўся на яго гадаванца.
У сакавіку паведамлялася пра яшчэ адзін падобны выпадак заражэння сабакі ў Ганконгу і ката ў Бельгіі.
Сімптомы хваробы ў жывёлы былі такія ж, як і ў людзей.
Каранавірусам заразіліся таксама тыгры і львы ў заапарку ў Нью-Ёрку.
У канцы красавіка санітарныя ўлады Нідэрландаў абвясцілі аб выяўленні інфекцыі на дзвюх фермах норкі. Як паведамлялася, жывёлы, хутчэй за ўсё, заразіліся ад заражаных працаўнікоў.
Каранавірусная інфекцыя была пацверджана і ў чатырох котак у Францыі, Іспаніі і Германіі. Ва ўсіх выпадках у іх апекуноў быў пастаўлены дыягназ заражэння каранавірусам.
Аднак, на думку экспертаў, людзі не павінны хвалявацца, што жывёлы могуць перанесці інфекцыю. На сёння няма доказаў магчымасці заражэння чалавека жывёлай.
яс/PAP