Беларуская Служба

У Мексіцы выявілі самую старую пабудову мая

04.06.2020 17:57
Эксклюзіў знаходкі заключаецца ў тым, што будоўлю ўзвяла  супольнасць, а не іерархі.
Аўдыё
  • У Мексіцы выявілі самую старую пабудову мая; Хтосьці падміргвае нам з космасу? Калі б на нашай планеце на кароткі час знік кісларод, ці мы заўважылі б гэта?
Meksykańscy Majowie
Meksykańscy MajowieBret Reyes/Shutterstock.com

Міжнародная група археолагаў выявіла ў штаце Табаска ў Мексіцы самую старую і самую вялікую структуру, пабудаваную мая. Гэта прамавугольная пляцоўка, пабудаваная каля 1000 гадоў да Хрыста.

У адрозненне ад іншых пірамід мая, выяўлены будынак быў зроблены з гліны і зямлі, а не з каменя. Верагодна, ён выкарыстоўваўся для правядзення масавых рытуалаў. Велізарная структура пад назвай Агуада Фенікс мае амаль 400 метраў у шырыню, 1400 метраў у даўжыню, каля 15 метраў у вышыню. Яе акружаюць каля дваццаці меншых комплексаў, эспланад (праспектаў) і шэраг вадаёмаў.

На месцы знаходкі археолагі не выявілі ніякіх слядоў скульптур, якія б адлюстроўвалі людзей высокага статусу, што можа сведчыць аб тым, што культура мая на ранніх этапах была больш камунальнай і толькі пазней стварылася іерархічнае грамадства. 

Наагул, культура мая была арганізавана на аснове сацыяльнай няроўнасці, і эліты адказвалі за будаўніцтва буйных структур. «Але Агуада Фенікс паказвае, што нават без магутнай эліты таксама ствараліся вялікія пабудовы. Гэта сведчыць пра патэнцыял чалавечага супрацоўніцтва, якому не абавязкова патрэбны цэнтралізаваны ўрад», – падкрэсліў La Vanguardia Takeshi Inomata – археолаг і антраполаг з Універсітэта Арызоны. «У адрозненне ад пазнейшых пірамід, якія сімвалізавалі ўладу кіраўнікоў, Агуада Фенікс, верагодна, быў сімвалам дасягненняў супольнасці», – патлумачыў ён.

Падчас даследаванняў навукоўцы выкарыстоўвалі тэхналогію Lidar – прыбор, які спалучае лазер з тэлескопам, які працуе як радар.

Выкарыстоўваючы гэтую тэхналогію, навукоўцы выявілі больш за 20 абрадавых цэнтраў на мяжы паміж Мексікай і Гватэмалай.

яс/AR

Праграма "Навука і тэхніка" ў далучаным гукавым файле

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка