Беларуская Служба

Калі б на нашай планеце на кароткі час знік кісларод, ці мы заўважылі б гэта?

04.06.2020 18:17
На гэтае пытанне ў эфіры Польскага радыё адказаў папулярызатар навукі доктар Томаш Рожэк.
Zdj.ilustracyjne
Zdj.ilustracyjne PAP/Marcin Bielecki

- Калі б гэта былі 4-5 секунд, мы напэўна заўважылі б, але чутчэй за ўсё нічога дрэннага з намі не адбылося б. Бо ж пад вадой можам не дыхаць нават больш чым 4-5 секунд.

Аднак жа, калі б сапраўды кісларод знік нават на секунду, то спыніліся б усе рэакцыі спальвання. Пагаслі б ўсе пажары, усе печкі, у машынах - рухавікі, генератары магутнасці, помпы ў шахтах, якія дзеля бяспекі шахцёраў  выпампоўваюць ваду. Таксама пагаслі б усе рухавікі ў самалётах, кранах і г.д. Спыніліся б усе электрастанцыі, бо ж яны спальваюць вугаль, газ, нафту. Мы назіралі б збой паўстаўкі электраэнергіі. Ці аднавілася б праца ўсіх гэтых прыладаў, калі б праз некалькі секунт кісларод зноў з'явіўся? - Я не ведаю.

А калі разгледзець такую сітуацыю, што толькі на секунду знікае хімічны элемент кісларод?

Вада - дыяксід вадароду - з усёй вады застаўся б толькі  вадарод. Мы - людзі ў 60-70% складаемся з вады, а нованароджаныя нават у 80%. Уся вада з акіянаў, ледавікоў, жывёлы, агародніны, фруктаў - усё стала б пылам. А калі б праз секунду-дзве кісларод зноў з'явіўся, то я не ўпэўнены, ці зноў яны з вадародам сталі б вадой. Хутчэй, адбыўся б выбух, бо гэта вынік спалучэння кіслароду з вадародам.

Падсумоўваючы словы доктара Рожэка, калі казаць пра атмасферны кісларод і яго знікненне на некалькі секунд, то людзі не надта пацярпелі б, некаторыя прылады спыніліся б, а калі агульна казаць пра кісларод, то для Зямлi гэта было б трагічна.  

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка