Беларуская Служба

Ці дэксаметазон з'яўляецца прарывам у лячэнні ковідных хворых?

18.06.2020 18:00
Меркаваннем навукоўцаў, стэроідны лек можа выратаваць жыццё кожнага трэцяга пацыента з цяжкай формай COVID -19.
Папулярны лек дапамагае ў лячэнні каранавіруснай інфекцыіфота: www.pixabay.com/Creative Commons/stevepb

Дэксаметазон – гэта лякарства, якое ўжо нейкі час прымяняецца ў Польшчы ў лячэнні хворых, у тым ліку дактары карыстаюцца ім у выпадку цяжкіх формаў захворвання на COVID-19. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч. Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала «прарывам» даследаванні брытанскіх вучоных, якія пацвердзілі, што дэксаметазон значна паніжае смяротнасць сярод асоб, цяжка хворых на каранавірусную інфекцыю, і аб’явілі яго першым лякарствам, эфектыўнасць якога ў лячэнні дадзенага захворвання была пацверджана ў выніку клінічных даследаванняў.

Па словах Андрусевіча, польскія лекары карыстаюцца дэксаметазонам з самага пачатку эпідэміі ў Польшчы.

- Мы ім карысталіся яшчэ перад эпідэміяй COVID-19. Гэта супрацьзапальны лек, які дапамагае лячыць рэўматычныя хваробы, а таксама захворванні скуры. Так што гэтае лякарства не з’яўляецца нечым новым для Польшчы, яго вырабляюць як мінімум тры польскія кампаніі. Ён свабодна даступны на рынку, танны. Важна, што гэта лякарства, якое дапамагае толькі на сімптомы хваробы. Ён не з’яўляецца антывірусным прэпаратам. Мы гэтым лекам карыстаемся ў лячэнні сімптомаў каранавіруснай інфекцыі з самага пачатку эпідэміі.

Меркаваннем брытанскіх навукоўцаў, шырока даступны стэроідны лек дэксаметазон можа выратаваць жыццё кожнага трэцяга пацыента з цяжкай формай COVID -19.

ІАР ПР/нг

 

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка