Беларуская Служба

Польскія дзеці таўсцеюць хутчэй за сваіх аднагодак у Еўропе

25.06.2020 11:09
Дадзеныя СААЗ даводзяць, што спажыванне цукру сярод дзяцей і падлеткаў у Польшчы вельмі высокае. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneDokmaihaeng/Shutterstock.com

Цукар прысутнічае амаль у кожным харчовым прадукце. Шкодныя перш за ўсё простыя цукры, якія негатыўна ўплываюць на вугляводны баланс – падкрэслівае Эльвіра Гліўска дыетолаг з Інстытуту імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Варшаве:

- Складаныя вугляводы, наадварот, не адносяцца да групы цукроў, якія павінны быць абмежаваныя. Яны каштоўныя і гарантуюць нам на працягу доўгага часу сытасць, забяспечваюць шмат пажыўных рэчываў.

Простыя цукры спрыяюць развіццю шматлікіх захворванняў. Пашкоджваюць крывяносныя сасуды, што можа прывесці да крывацёкаў ды інсультаў. Цукры таксама спрыяюць павелічэнню каларыйнасці ежы, то-бок у хуткім тэмпе прыводзяць да надвагі.

Каб пазбегнуць ужывання простых цукроў, варта адмовіцца ад падсалоджвання кавы ці гарбаты і выключыць з рацыёну салодкія газаваныя напоі. Між тым, як кажа доктар Павел Качкадай з варшаўскага Цэнтру анкалогіі, усё больш і больш дзяцей малодшага ўзросту п'юць іх.

- Дадзеныя СААЗ даводзяць, што спажыванне цукру сярод дзяцей і падлеткаў у Польшчы вельмі высокае. Паводле падлікаў, у 40% з іх салодкія напоі ў штодзённым рацыёне. Гэта прыводзіць да таго, што польскія дзеці хутчэй за ўсіх астатніх у Еўропе набіраюць вагу.

C12H22O11 – гэта формула хімічнага злучэння, якое нам так моцна смакуе, але нясе вялікую шкоду. Празмернае спажыванне цукру зʼяўляецца прычынай атлусцення, сардэчна-сасудзістых захворванняў, а таксама карыесу.

PR/эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка