Міхась Андрасюк – вядомы беларускі журналіст і літаратар у Польшчы. Ягоныя кнігі адзначаліся літаратурнымі прэміямі як у Беларусі так і ў нас на Падляшшы. Яго апошняя кніга «Поўня» у Беларусі была добра прынятая журы прэм’і імя Ежы Гедройца ў мінулым годзе, а ў гэтым атрымала найстарэйшую беларускую літаратурную прэмію Гліняны Вялес.
Міхась апошнімі гадамі большасць часу праводзіць на сваёй бацькаўшчыне ў вёсцы Войнаўка амаль на польска-беларускай мяжы. Там застаўся бацькоўскі дом. Міхась абсадзіў яго дрэвамі з бадай больш чым 20-ці краінаў.
З Міхалам Андрасюком размаўляе Яраслаў Іванюк.