Aб гэтым пытаюць слухачы ў папулярызатара навукі ў эфіры Польскага радыё доктара Томаша Рожэка.
- Ці можа маланка біць па самалёце? Канешне ж, можа, і, дарэчы, даволі часта гэта здараецца. Паводле статыстычных звестак, кожны самалёт атрымаў удар маланкі як мінімум адзін раз. Парадаксальна, чалавек падчас навальніцы больш бяспечны на борце самалёта, чым у лесе, ці на лузе. Апошняя авіякатастрофа ад маланкі здарылася ў 60-тыя гады мінулага стагоддзя. Сёння самалёты пакрытыя адмысловымі рэчывамі, якія абараняюць і чалавека, і электронныя прылады. Можа так здарыцца, што падчас палёту, калі маланка ўдарыць у самалёт, то на хвілінку згасне святло, але яно хутка зноў засвеціцца. Гэтыя адмысловыя рэчывы прычыняюцца да таго, што электрычны зарад рассейваецца па паверхні і не пранікае ў салон самалёта.
Карацей, ня трэба баяцца маланкі падчас паднебнага рэйсу.
яс/ПР3