Беларуская Служба

Ці ў Польшчы ёсць дастаткова шмат вады?

10.07.2020 15:48
Гэтае пытанне, як бумеранг, вяртаецца кожны год, калі наступае перыяд без ападкаў.
Аўдыё
  • Ці ў Польшчы ёсць дастаткова шмат вады
Вадаcongerdesign/pixabay.com/CC0

Пётр Гербіф з Дзяржаўнага геалагічнага інстытуту гаворыць, што калі казаць пра Польшчу, то кружаць вельмі розныя, часамі радыкальныя меркаванні. Некаторыя з іх цалкам не абгрунтаваныя, як параўнанне Польшчы да Егіпту, калі гаворка ідзе пра колькасць запасаў вады.

-Гэта поўнае непаразуменне. Егіпет не мае іншай вады, чым вада з Нілу. Дадаткова, яна ўплывае на тэрыторыю краіны не атрымліваючы ніводнага дадатковага папаўнення. У сваю чаргу Польшча ў 95% мае свае ўласныя запасы вады. Дадаткова яны раўнамерныя на тэрыторыі цэлай краіны.

Ці праўда, што Польшча з’яўляецца на адным з апошніх месцах у Еўропе, калі пералічыць колькасць вады на аднаго жыхара?

-Бо мы знаходзімся ў такой кліматычнай зоне, дзе клімат пераходзіць з марскога ў сухапутны клімат, і сапраўды да нас даходзіць крыху меншая колькасць ападкаў, чым у краіны на захад. Адначасова мы з’яўляемся дастаткова шчыльна населенай краінай і ў пераліку на адну асобу гэта сапраўды так можа выглядаць, асабліва ў параўнанні са Швецыяй ці Фінляндыяй, населенасць якіх меншая. Але мы маем падобную колькасць кубаметраў вады ў суткі на аднаго жыхара як у Германіі. Я б не сказаў, што гэта трагічна бедна.

У такім выпадку, ці мы павінны хвалявацца, калі працяглы час у нас не падае додж?

-Польшча знаходзіцца ў дастаткова карыснай сітуацыі, калі гаворка ідзе пра геалагічную будову і гідрагеалагічныя ўмовы, паколькі амаль уся тэрыторыя краіны пакрытая ваданоснымі ўзроўнямі. У значнай частцы краіны гэта ўзроўні з вялікай колькасцю вады. Гэта так, быццам бы мы пакрытыя губкай, намочанай вадой. І адтуль можна чэрпаць ваду, калі ападкаў няма. Падземныя воды ў час без ападкаў папаўняюць рэкі. Калі б так не адбывалася, то не было б вады ў рэчышчах. Прыкладна 50% вады ў рэках паходзіць з падземных крыніц.

Але падземныя воды падпітваюцца ападкамі? На колькасць грунтовых водаў уплывае дождж.

-Так, згода. Але падземныя воды характэрныя тым, што яны рэагуюць на змены ў колькасці ападкаў з вялікім спазненнем. Канешне, я не кажу ў дадзеным выпадку пра самыя плыткія грунтовыя воды на глыбіні да двух-трох метраў. Яны могуць праяўляць падобныя сімптомы як паверхневыя воды. То бок падзенне колькасці пры адсутнасці папаўнення. Але глыбейшыя ваданосныя ўзроўні падпітваюцца такой спозненай сістэмай з паверхневых слаёў. І яны могуць не рэагаваць нават на некалькі гадоў засухі. Паколькі іх цыкл закрываецца ў некалькіх дзясятках гадоў. Гэтымі водамі, як у банку, можна карыстацца ў часе, калі не хапае грошай, то бок не хапае вады. А раўнамерна раскладзеныя ападкі ў шматгадовых цыклах папаўняюць гэтыя крыніцы. Наступае зварот пазычаных грошай у банк. Падземныя воды – гэта гіганцкае вадасховішча, ёмкасць якога ацэньваецца ў 5 тысяч кубакіламетраў. Гэта амаль у тысячу разоў больш, чым колькасць вады ў сховішчах на паверхні зямлі. Гэта колькасць вады, якая дазваляе весці гаспадарку ў часе адсутнасці вады на паверхні. Трэба гэтым карыстацца. 73% вады ў нашых вадаканалах паходзіць з глыбокім студняў.

Некаторыя гарады маюць мешаную сістэму – часткова паверхневую, а часткова глыбінную. Але, напрыклад, Варшава падпітваецца толькі з паверхневай вады.

Ці няма абмежаванняў у выкарыстоўванні вады з глыбокіх падземных водаў?

-Для выкарыстання падземнай вады без шкоды для рэк і для экасістэм пад аховай, якія залежныя ад падземнай вады, вызначаныя нормы. Каб былі захаваныя прыродныя нормы на тэрыторыі цэлай краіны можна выкарыстаць каля 34 млн кубаметраў у суткі, гэта каля 12 кубакіламетраў у год. І з гэтай колькасці толькі 25% выкарыстоўваюцца. Толькі столькі выкарыстоўваецца для камунальных мэтаў, у прамысловасці і ў шахтах.

Некаторыя рэгіёны адрозніваюцца ўзроўнем выкарыстоўвання гэтай вады. Ёсць рэгіёны, дзе яе выкарыстоўваецца толькі 10%. Такія запасы вады даюць гарантыю, што для камунальных і прамысловых патрэбаў вады ў Польшчы хопіць.

У сваю чаргу адсутнасць ападкаў азначае сельскагаспадарчую засуху. Сітуацыю, паводле эксперта, маглі б выратаваць сістэмы паліву сельскагаспадарчых палёў, якія чэрпалі б менавіта з падземных крыніц.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце