Так, як цяжка ўявіць сабе Варшаву без калоны Жыгімонта ці Беласток без Палацу Браніцкіх, так цяжка ўявіць Гарадок без вуліцы Хадкевічаў – такім чынам у 1993 годзе тагачасны радны гміны славуты мастак Лёнік Тарасэвіч адстойваў змену назвы вуліцы «Сверчэўскага» на « Аляксандра і Рыгора Хадкевічаў».
- Бо і праўда – гэта менавіта Хадкевічы заснавалі Гарадок. Без іх нашай мясцовасці магло б і не быць, і таму яны для нас вельмі важныя, – кажа Дарота Сульжык з Гарадоцкага Цэнтра культуры, галоўны рэдактар газеты «Гарадоцкія навіны».
З жыхарамі Гарадка на вуліцы Хадкевічаў гутарыў Яраслаў Іванюк.
Слухайце аўдыё
фота аўтара