Беларуская Служба

Гэтым летам назіраецца сапраўдная навала камароў

17.07.2020 11:18
У гэтым годзе пік развіцця камароў па прычыне нізкай тэмпературы ў траўні і красавіку перасунуўся на некалькі тыдняў. 
Аўдыё
  • Апошнім часам палякі смела могуць казаць пра навалу камароў.
.
.FotoshopTofs/pixabay.com/CC0

Апошнім часам палякі смела могуць казаць пра навалу камароў. Не толькі ў лесе, але і ў горадзе камары атакуюць з усіх бакоў. Вечарамі на вуліцу не выйсці, бо вакол адразу паяўляецца хмара гэтых насякомых. Але не ўсе не любяць камароў.

У гэтым годзе пік развіцця камароў па прычыне нізкай тэмпературы ў траўні і красавіку перасунуўся на некалькі тыдняў. Найбольшая частка камароў паявілася менавіта на пераломе чэрвеня і ліпеня.

Развіццё камара ад яйка да насякомага працягваецца ад 2 да 6 тыдняў. Гэтае развіццё звязанае са стаялай вадой і залежыць ад тэмпературы паветра. Таму цёплае і вільготнае лета – гэта больш камароў. Халодная і недажджлівае надвор'е тармозіць іх развіццё.

У Польшчы жыве каля 50 гатункаў і відаў камароў. Крывёй харчуюцца толькі самкі, самцы толькі раслінным сокам.

Найбольшая актыўнасць у камароў пачынаецца перад змярканнем, актыўнасць захоўваецца да 21-22 гадзіны. Пасля яны прачынаюцца вельмі рана (5-6 гадзін раніцы) і атакуюць перад поўднем. У вільготныя і пахмурныя дні яны могуць быць актыўнымі цэлы дзень. Гэтыя насякомыя не любяць моцнага сонца і сухога паветра.

Сярэдняя працягласць жыцця камара –2-3 месяцы. Аплодненыя самкі могуць зімаваць, напрыклад, у пячорах і падвалах, а тады яны жывуць да 8 месяцаў, а вясной адкладваюць яйкі.

Камары – гэта непрыемнасць для ўсіх. Аднак, у свеце ёсць такая жывёла, для якой гэтыя насякомыя неабходныя, каб выжыць. У выпадку некаторых гатункаў птушак і рыб камар з’яўляецца галоўным элементам харчавання і нярэдка азначае быць альбо не быць для іх патомства.

Камароў ніхто не любіць. Іх любіць толькі той, хто іх есць – гаворыць Анджэй Крушэвіч, дырэктар Варшаўскага заапарку.

-Гэтых пажыральнікаў камароў ёсць шмат. Пакідаючы на баку іншых бесхрыптовых, якія палююць на лічынкі камароў, рыбкі іх ядуць, то самыя камары з’яўляюцца вельмі пажыўнымі, асабліва, калі гэта самкі, якія напіліся крыві. Яны тады становяцца вельмі смачным кавалачкам. Іх з’ядаюць чаратоўкі, мухалоўкі, ластаўкі, стрыжы. Птушак, якія ядуць камароў, ёсць дастаткова шмат. У Сібіры, гавораць, амялушкі з’яўляюцца спецыялістамі ў з’яданні вялікай колькасці камароў. Таму ў гарадах, калі ёсць вада, напрыклад, рэкі, то там заўсёды будуць стрыжы і ластаўкі, бо камары любяць месцы, дзе вільготна. Там яны маюць свой рай, там яны размнажаюцца. І там іх ловяць птушкі. Каб камароў было менш, трэба ахоўваць птушкі.

Анджэй Крушэвіч пацвярджае, што кроў п’юць толькі самкі камароў. Таму яны больш прывабныя для птушак.

-Самец-камар з’яўляецца малапажыўным, бо ён амаль не харчуецца, жыве вельмі коратка і знікае. У сваю чаргу самкі жывуць даўжэй, ім трэба напіцца крыві, яны павінны адкласці яйкі. У сувязі з гэтым яны жывуць даўжэй, добра харчуюцца і таму з’яўляюцца больш прыцягальным кавалкам. Таму няма чаго здзіўляцца, што ўсе хочуць такога камара з’есці, але ці яны іх любяць?..

Камары размнажаюцца ў вадзе, у тым ліку ў вадаёмах. Таму небяспеку для лічынак і насякомых уяўляе таксама рыба.

-Колькасць камароў рэгулюе таксама рыба. Калі ў вадзе ёсць рыба, то там менш лічынак камароў. А яны, дарэчы, шукаюць плыткую цёплую ваду, дзе няма рыбы. Таму рыба таксама наш саюзнік. Усё ж, калі б не было птушак, то камароў было б напэўна больш. З году ў год іх было б усё больш. Птушкі трымаюць іх у рамках, бо з’ядаюць велізарную іх колькасць.

Яшчэ месяц таму польскія СМІ пісалі, што камароў няма. Прыродазнаўцы, аднак, адзначалі, што камары яшчэ вернуцца. І яны вярнуліся. Вясной камароў было мала, бо зімой не было снегу, а вясной было мала ападкаў. Па гэтай прычыне не было малых ёмкасцяў з вадой, у якіх маглі б развівацца лічынкі. Цяпер сітуацыя іншая. Дажджоў вельмі шмат, стаяць лужыны, таму лічынкі камароў маюць дасканалыя ўмовы для развіцця. Прырода наганяе не зробленае поўнай парай. Больш таго, вельмі праўдападобна, што камары застануцца ўжо да канца лета.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце