Беларуская Служба

Міхась Андрасюк – вядомы беларускі пісьменнік у Польшчы, але не толькі

18.07.2020 17:12
Міхась на сваёй бацькаўшчыне ў вёсцы Войнаўка займаецца таксама вырошчваннем дрэваў з розных краінаў свету.
Аўдыё
Міхась Андрасюк і яго дрэвыфота: Яраслаў Іванюк

Міхась Андрасюк – перш за ўсё вядомы пісьменнік, які пражывае на Беласточчыне і ў асноўным піша па-беларуску. Яго апошняя кніга «Поўня» была ўзнагароджаная другім месцам у леташняй прэміі Ежы Гедройца.

Але Міхась на сваёй бацькаўшчыне ў вёсцы Войнаўка амаль на польска-беларускай мяжы ў Белавежскай пушчы займаецца таксама вырошчваннем дрэваў з розных краінаў свету.

Гэтае захапленне – кажа Міхась – прыйшло да яго ўжо ў абсалютна сталым узросце. З гэтага часу засталіся найбольш папулярныя ў той час туі. Але пазней Міхась пачаў цікавіцца дрэвамі, можа не зусім экзатычнымі, але такімі, якіх не сустрэнеш паўсюль… Такім чынам у Войнаўцы ўзнік сапраўдны дэндрарый.

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк


Міхась Андрасюк і яго дрэвы Міхась Андрасюк і яго дрэвы
Міхась Андрасюк і яго дрэвы Міхась Андрасюк і яго дрэвы
Міхась Андрасюк і яго дрэвы Міхась Андрасюк і яго дрэвы
Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы