У ліпені 1945 г. 40 тысяч чырвонаармейцаў атрымалі задачу вылавіць у аўгустоўскіх лясах «бандытаў Арміі краёвай». Гаворка ідзе пра лясныя масівы паўночна-ўсходняй часткі Польшчы.
Aблава доўжылася два тыдні з 10 па 25 ліпеня 1945г.
Саветы арыштавалі тады больш за 7 тысяч чалавек, прынамсі 600 чалавек вывезлі і забілі. Да часу балканскіх войнаў 90-тых гг. мінулага стагоддзя гэта было найвялікшае злачынства супраць мірнага насельніцтва ў пасляваеннай Еўропе.
Па сённяшні дзень не вядома, дзе знаходзяцца магілы гэтых людзей. Даследчыкі мяркуюць, што частку таямніцы напэўна хаваюць беларускія архівы і беларуская зямля ў памежнай зоне. Спецыялісты, якія дакладна вывучалі пасляваенныя аэрафотаздымкі, паказвалі месцы, дзе магчыма, знаходзяцца брацкія магілы, аднак Беларусь не дазваляе праводзіць экзгумацыйныя раскопкі.
Спачатку польскія гісторыкі лічылі, што аблаву зрабіла НКВД, бо звычайна такім чынам саветы змагаліся супраць партызан. Аднак з дакументаў расійскіх архіваў вынікае, што гэта справа Чырвонай арміі. Загадкай застаецца чаму саветы выпусцілі цэлую армію, каб вылавіць некалькі сотняў мірнага насельніцтва. Сёння вядома, што камандзіры атрымлівалі загады, у якіх гаварылася, што ў аўгустоўскіх лясах хаваецца «8 тыс. добра ўзброеных польскіх партызан, якія нападаюць і забіваюць салдат Чырвонай арміі».
Аблаву праводзілі ў той час, як у Патсдаме праходзіла мірная канферэнцыя.
Пра Аўгустоўскую аблаву ў расказвае гісторык Павал Усаў