Гэта быў адзін са спосабаў выказаць падтрымку беларусам, якія змагаюцца за дэмакратыю ў сябе на радзіме.
Больш за тысячу чалавек прынялі ўдзел у беластоцкім Маршы Салідарнасці з Беларуссю. Удзельнікі пранеслі вуліцамі горада 50-метровы нацыянальны сцяг, а ўвесь шлях суправаджалі воклічы, якія гучаць таксама і на вуліцах Беларусі.
Марш завершыўся ля будынку Генеральнага Консульства Беларусі ў Беластоку. Там быў зачытаны зварот да кіраўніцы гэтай дыпламатычнай пляцоўкі асудзіць гвалт на беларускіх вуліцах ды па прыкладзе дыпламатаў Беларусі ў Славаччыне і Іспаніі заклікаць да правядзення сумленных выбараў.
Рэпартаж Змітра Косціна ў далучаным файле
Чарговы Марш Салідарнасці ў Беластоку