Беларуская Служба

29.08.1949 году прайшло першае выпрабаванне савецкай атамнай бомбы

29.08.2020 13:54
Для стварэння бомбы была выкарыстана інфармацыя здабытая савецкай разведкай.
Аўдыё
  • Першае выпрабаванне цавецкай атамнай бомбы
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/mwreck

Выпрабаванні праходзілі на палігоне Семіпалацінск, які быў збудаваны за два гады 15 тысячамі будаўнікоў і каштаваў Савецкаму Саюзу каля 180 мільёнаў рублёў. З 1949 па 1989 год на гэтым палігоне праведзена 456 атамных выпрабаванняў на сушы, у паветры і пад зямлёю. Гэта адзіны палігон у свеце, на якім пражываюць людзі і нават займаюцца сельскай гаспадаркай.

Іспыты бомбы праходзілі пры кіраўніцтве акадэміка А.Курчатава і Л. Берыі.

Пасля вайны ў 1945 годзе для кіраўніцтва атамным праектам быў створаны Спецыяльны камітэт з надзвычайнымі паўнамоцтвамі, які ўзначаліў Берыя. Які назіраў і кантраляваў працэс стварэння бомбы, у дадатак знешнія разьведкі Савецкага Саюза працавалі на тое, каб здабыць максімум інфармацыі аб атамных распрацоўках у ЗША.

Актывізацыя працы над атамным праектам у СССР пачалася пасля Патсдамскай канфэрэнцыі

26 ліпеня 1945 году прэзыдэнт ЗША Г. Труман, сказаў Сталіну, што ЗША маюць зброю новага пакалення, якая мае неверагодна разбуральную моц. Першая амерыканская бомба была выпрабавана 16 чэрвеня 1945 году і называлася «Трыніці».

Для стварэння бомбы была выкарыстана інфармацыя здабытая савецкай разведкай

Дa ўзьнікненьня савецкай атамнай бомбы прычыніўся нямецка-амерыканскі вучоны, які ўдзельнічаў у распрацоўцы амерыканскай атамнай бомбы Клаўс Фукс. За гэта ў 1950 годзе ён быў асуджаны на 14 год вязніцы.

У 1992 годзе акадэмік С. Харытонаў, які ўдзельнічаў у распрацоўцы савецкай бомбы і яе іспытах, заявіў у 1949 годзе, што «першая савецкая бомба была копіяй амэрыканскай». Але так ці інакш, выпрабаваньні прайшлі паспяхова.

З успамінаў удзельніка выпрабаваньняў: «Дакладна ў сем гадзін... усё было асвечана незвычайна яскравай успышкай, і для ўсіх стала зразумела, што атамны выбух быў ажыццяўлён».

Непасрэдныя ўдзельнікі распрацоўкі атамнай бомбы атрымалі значныя ўзнагароды

Некалькі чалавек, на чале з Курчатавым, атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Акрамя гэтага, удзельнікам праекта былі падараваныя аўтамабілі, кватэры й дачы, а спецыяльным распараджэннем, дзеці ўзнагароджаных атрымалі права вучыцца ў якіх-заўгодна вучэбных ўстановах краіны за кошт дзяржавы, а жонкі й непоўнагадовыя дзеці атрымалі права падарожнічаць усімі відамі транспарту бясплатна ў межах СССР.

Павал Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара