Беларуская Служба

Запаведнік „Сінія-Віры”- маляўнічае месца ў Бяшчадах (ФОТА)

11.09.2020 15:12
Турысты згодныя - гэтае месца нібыты з трылогіі „Уладар пярсцёнкаў” Толкіна.
Аўдыё
 -.
Запаведнік „Сінія-Віры”.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў ландшафтны запаведнік „Сінія-Віры” - адно з самых маляўнічых месцаў у горах Бяшчады. Пешшу з бліжэйшай аўтастаянкі тут можна дабрацца за некалькі дзясяткаў хвілін. Маршрут непатрабавальны, а ўражанні выключныя. Паводле вялікай часткі наведвальнікаў, гэта месца нібыты з трылогіі „Уладар пярсцёнкаў” Толкіна.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Запаведнік „Сінія-Віры” з каньёнам ракі Вэтліна(Wetlina) быў створаны ў 1987 годзе і з’яўляецца часткай Ландшафтнага Ціснянска-Вэтлінскага парку(Ciśniańsko-Wetliński Park). Ён займае плошчу 450 гектараў. Запаведнік створаны з мэтай аховы каньёна Вэтліны - ракі, якая на гэтым адрэзку віецца паміж вялікімі валунамі і скальнымі прыступкамі.

Cтаянкa ў вёсцы Палянкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтаянкa ў вёсцы Палянкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Да запаведніка можна дабрацца двума спосабамі. У першым выпадку са стаянкі ў вёсцы Палянкі(Polanki), якая знаходзіцца больш-менш у палове дарогі з Букоўца(Bukowiec) у Даўжыцу(Dołżyca), недалёка ад вёскі Цісна(Cisna).

Cтаянкa ў вёсцы Палянкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтаянкa ў вёсцы Палянкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта дадаць, што са згаданай стаянкі пачынаецца таксама турыстычная дарожка ў царкву ў неіснуючай ужо вёсцы Лапенка (Łopienka). Кліматычная царкоўка карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод турыстаў, якія наведваюць горы Бяшчады.

Платная паркоўка са старым драўляным домам, які называюць „Спісоўка”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Платная паркоўка са старым драўляным домам, які называюць „Спісоўка”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з гэтай бясплатнай стаянкай знаходзіцца таксама другая платная паркоўка са старым драўляным домам, у якім больш за 20 гадоў жыў вядомы бяшчадскі персанаж, закапёр Тадэвуш Спіс (Tadeusz Spis). Ад яго прозвішча дом называюць „Спісоўка” (Spisówka). Больш пра Тадэвуша Спіса можна даведацца ў кнізе Анджэя Патоцкага „Майстар Бяда і закапёрскія Бяшчады”(„Majster Bieda, oraz Zakapiorskie Bieszczady”).

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Са стаянкі трэба падысці кавалак галоўнай дарогай у бок Ціснай і павярнуцца налева на лясную дарогу. З гэтага месца да запаведніка трэба падыйсці пешшу каля 3 кіламетраў. Маршрут нескладаны. Ён вядзе ўздоўж ракі Салінка(Solinkа), а потым ўздоўж ракі Вэтліна. Траса то лагодна падымаецца, то спускаецца. Розніца вышынь не перакрочвае 50 метраў.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Другі маршрут да запаведніка „Сінія Віры” вядзе з вёскі Кальніца (Kalnica) і ён даўжэйшы, чым з Палянак і складае больш за 8 кіламетраў. З Кальніцы вядзе таксама веласіпедная зялёная сцежка – частка шляху „Зялёны ровар”.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

 Больш менш у палове дарогі з Палянак у лева ад галоўнага шляху адыходзіць ландшафтная сцежка. Яна крута спускаецца па схіле ўніз да горнай ракі. Тут сцежка цягнецца па рэчышчы Вэтліны. Гэта вельмі цікавая частка маршруту з багатай расліннасцю і прыгожымі валунамі.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тут можна палюбавацца велізарным і камяністым каскадам, які застаўся ад былога „Ізумруднага возера”. Возера ўзнікла ў 1980 годзе пасля моцных ападкаў, у выніку якіх адваліўся схіл аднаго з навакольных узгоркаў, перакрываючы раку і ўтвараючы вадасховішча. Пачатковая плошча возера складала 1 гектар. На жаль, цягам часу яно пачало змяншацца і ў канцы канцоў знікла.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адным з цікавейшых месцаў ладншафтнай сцежкі з’яўляецца культавы „лось Завою”(Zawój) – дрэва на берагу ракі, якое кшталтам нагадвае гэтую жывёлу.

Kультавы „лось Завою”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kультавы „лось Завою”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паводле легенды, калі лось п’е ваду, то бок, калі ўзровень вады ў горнай рацэ настолькі вялікі, што сягае пысы лася, то на нізінах можна спадзявацца паводкі.

Kультавы „лось Завою”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kультавы „лось Завою”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ад гэтага адрэзка каньёну горнай ракі ўзялася назва ўсяго запаведніка. Тут на рацэ шмат глыбокіх месцаў - віраў, а самы вялікі з іх называлі Сінім.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Неўзабаве ландшафтная сцежка падымаецца наверх да галоўнай дарогі, якой можна дабрацца да неіснуючай ужо вёскі Завой(Zawój).

Вёскa Завой. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вёскa Завой. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тут на турыстаў чакае цагляны навес з лаўкамі, месцам для вогнішча і веласіпеднай стойкай. У Завою пачынаецца другая ландшафтная сцежка „Сінія Віры ІІ”, якая вядзе ўніз да ракі па старой вясковай дарозе.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На берагу ракі для турыстаў падрыхтаваны чарговы навес і месца для вогнішча. У вёсцы праўда ў рэшткавым стане засталіся старыя могілкі. Далей дарога вядзе да іншай неіснуючай вёскі – Луг (Łuh) і яшчэ далей да Явожца(Jaworzec). Турысты, якія вырушылі са стаянкі ў Палянках, звычайна пасля адпачынку ў Завою вяртаюцца назад той жа самой дарогай.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пабываючы ў Бяшчадах варта прызначыць адзін дзень, каб наведаць запаведнік „Сінія Віры”. Траса нескладаная і таму вельмі папулярная сярод турыстаў, у тым ліку сем’яў з дзецьмі. Час прагулкі 2,5-3 гадзіны. У летнім сезоне варта адправіцца на шлях на досвітку, калі над Салінкай і Вэтлінай стаяць ранішнія туманы, а на маршруце практычна няма турыстаў. Тады можна таксама спакойна палюбавацца вялікім багаццем флоры і фаўны запаведніка.

Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Запаведнік „Сінія-Віры”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак, трэба памятаць, што гэты куток папулярны не толькі сярод турыстаў, але таксама сярод бяшчадскіх мядзведзяў. Пра што нас папярэджваюць інфармацыйныя дошкі.

Анна Задрожна


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу